Мойша Алекс (11 мая 1860 — пасля 1942) — яўрэйскі мемуарыст.

У дзевяць месяцаў застаўся без бацькі, рос у прыюце. Вучыўся ў ешыбоце ў Бабруйску, працаваў пераплётчыкам, краўцом, рабочым. У Адэсе пазнаёміўся з яўрэйскімі пісьменнікамі. У 1900 годзе пераехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым у Вашынгтоне.

На дзень нараджэння — 70, 80 і 82 гады — сябры надрукавалі ў Вашынгтоне яго кнігі, якія напісаны невыдумна, але ўсё ж маюць пэўную гістарычную каштоўнасць. Майн лэбнс гэшыхтэ (Гісторыя майго жыцця, 1930) Лідэр фун майн лэбн (Песні майго жыцця), змяшчае таксама «Дэр пінкэс фун вашынгтонэр ідышн лэбн» (Запісы пра яўрэйскае жыццё ў Вашынгтоне, 1940) 40 ёр ін Вашынгтон, одэр Вэр із вэр (Forty Years in Washington, or Who Is Who, 1942)

Літаратура Aleks, Moyshe, паводле: Biographical Dictionary of Modern Yiddish Literature (Leksikon fun der Nayer Yidisher Literatur). Vol. 1, ed. Shmuel Niger and Yankev Shatski, New York: Marstin Press, 1956. p. 111

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі