Махамад Хосні Саід Мубарак (, ) — чацвёрты прэзідэнт Егіпта з 14 кастрычніка 1981 года па 11 лютага 2011 года.

Быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Егіпет пасля доўгай службы ў егіпецкіх ВПС. У адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначаны прэзідэнтам пасля таго, як прэзідэнт Садат быў забіты на ваенным парадзе 6 кастрычніка 1981 г. Сышоў з пасады ў пачатку 2011 г. пасля 18 дзён масавых пратэстаў.

На чале дзяржавы Адразу пасля свайго прызначэння правёў шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Былі аддадзены пад суд шматлікія сваякі і набліжаныя Садата, некаторыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі.

Прэзідэнт Мубарак быў пераабраны большасцю галасоў на рэферэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаванне праходзіла па адзінай кандыдатуры. Неабходнасць рэферэндумаў абгрунтоўвалася захаваннем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэннем ісламскай праблемы з-за дзейнасці радыкальных арганізацый.

Мубарак перагледзеў палітыку Садата ў адносінах з апазіцыяй. З турмаў былі вызвалены некалькі сотняў членаў апазіцыйных арганізацый, змякчыў умовы дзейнасці апазіцыйных партый, ім было дазволена выдаваць уласныя газеты. У той жа час шэраг фундаменталісцкіх арганізацый былі разгромленыя, некаторыя іх члены пакараны. У прыватнасці, былі пакараныя ўдзельнікі забойства прэзідэнта Садата.

Мубарак кіраваў краінай на пасадзе прэзідэнта 29 гадоў. Пры ім было адноўлена членства Егіпта ў Лізе арабскіх дзяржаў (прыпыненае пасля падпісання Садатам егіпецка-ізраільскага пагаднення), а штаб-кватэра арганізацыі была вернутая ў Каір. Егіпет прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 г. на баку міжнароднай кааліцыі.

Ён выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 г., але потым не заклікаў да неадкладнага вываду акупацыйных сіл, мяркуючы, што гэта прычыніць намнога больш шкоды.

Пасля адстаўкі Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1982 па 2011 год і быў скінуты ў выніку Арабскай вясны. Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што аддаваў загад. У 2012 годзе яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Прэзідэнты Егіпта Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Егіпта Катэгорыя:Ганаровыя дактары МДІМА Катэгорыя:Кавалеры ордэна Залатога арла Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Выпускнікі Фрунзенскага ваеннага авіяцыйнага вучылішча Катэгорыя:Маршалы Егіпта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Егіпце