Вірджыліа Пучытэлі (; ) — італьянскі спявак сапрана (кастрат), кампазітар, пісьменнік, каталіцкі святар і каралеўскі сакратар у канцылярыі караля Уладзіслава IV ВазыDizionario Biografico degli Italiani (італ.), доступ 17.12.2020.

Біяграфія Паходзіў са знатнай сям’і. У дзяцінстве спяваў у хоры сабора ў Сан-Северына-Марке, дзе заўважылі яго прыгожы голас. Каб гэты голас не змяніўся падчас мутацыі, Пучытэлі быў кастрыраваны. Працягваў навучанне літаратуры, музыцы і тэалогіі ў Рыме з 1614 года, дзе адначасова быў спеваком-сапрана, у тым ліку ў Латэранскай базіліцы.

Падарожнічаў па Еўропе, а ў 1628—1929 гадах знаходзіўся ў Варшаве пры двары караля Жыгімонта III Вазы, а з лютага 1631 года зноў жыў у Польшчы, дзе кароль Уладзіслаў IV Ваза прызначыў яго каралеўскім сакратаром. Некалькі месяцаў жыў у Вільні (1636, 1644, 1648) і Гданьску (1645, 1646), шмат разоў бываў у Кракаве. У 1635—1648 гадах пісаў аркадскія байкі і складаў оперы-серыя, прэлюдыі і інтэрлюдыі, а таксама музыку да прыдворных балетных пастановак, напрыклад Ratto di Helena («Выкраданне Гелены»).

Потым жыў у такіх гарадах, як Рым, Венецыя, Мілан і Неапаль, дзе займаўся наймам новых спевакоў для польскага каралеўскага двара, купляў і адпраўляў у Варшаву тканіны для оперных і балетных пастановак. Стварыў оперу Armida abbandonata («Арміда адрынутая»), пастаўленую ў Варшаве ў студзені 1641 года пасля яго вяртання.

Пучытэлі, верагодна, пакінуў Польшчу ў сярэдзіне 1649 і выехаў у Неапаль, адкуль праз тры гады пераехаў у Сан-Северына-Марке, дзе памёр і быў пахаваны ў базіліцы Сан-Ларэнца ін Даліёла.

Крыніцы

Спасылкі Творы Вірджыліа Пучытэлі ў бібліятэцы Polona

Катэгорыя:Кампазітары барока Катэгорыя:Драматургі Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Італіі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Польшчы Катэгорыя:Кастраты