«Інстытут Інкапраект» () — недзяржаўная праектная арганізацыя ў Мінску. Размяшчаецца па Калектарнай вуліцы, 3А.

Займаецца распрацоўкай праектнай дакументацыі для будаўніцтва, рэканструкцыі і капітальнага рамонту жыллёва-грамадзянскіх і вытворчых аб’ектаў, а таксама выкананнем інжынерных вышукальных работ.

Гісторыя Кааператыў быў заснаваны ў 1988 годзе пад назвай «Камжылпраект», з 26 верасня 2000 года сучасная назва .

Праекты За час сваёй дзейнасці кааператывам спраектавана больш за тысячу аб’ектаў. Сярод рэалізаваных і бягучых праектаў: адміністрацыйны будынак з аўтамыйкай, крамаю тавараў і міні-кафэ па завулку Казлова ў Мінску; шматфункцыянальны комплекс у пасёлку Каралёў Стан Мінскага раёна; царква хрысціян веры евангельскай у аг. Альшаны Столінскага раёна; капітальны рамонт з мадэрнізацыяй лабараторнага корпуса па Лагойскім тракце, 22 у Мінску; рэканструкцыя адміністрацыйных памяшканняў вытворча-лагістычнага комплексу «Сухарукія»; праектныя работы на плошчы Свабоды ў межах гістарычнай забудовы раёна «Верхні горад» (помнік архітэктуры XVIII—XX стст.); адміністрацыйна-гандлёвы комплекс у квартале вуліц Няміга — Калектарная ў Мінску; рэканструкцыя будынка крамы з надбудовай паверха па 2-м Веласіпедным завулку ў Мінску.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Мінска Катэгорыя:1988 год у Мінску Катэгорыя:Калектарная вуліца (Мінск)