Ру́дальф Шу́стэр (; нар. , ), пры транслітарацыі са славацкай мовы можа сустракацца не зусім карэктны варыянт Ру́дальф Сху́стар — другі прэзідэнт Славакіі.

Паходжаннем карпацкі немец.

Скончыў Браціслаўскі тэхнічны інстытут. Пасля заканчэння працаваў інжынерам-праектыроўшчыкам. У 1983 зрабіўся мэрам Кошыцаў. Пазней быў старшынёй славацкага парламента і паслом у Канадзе.

29 мая 1999 на першых усеагульных выбарах быў абраны прэзідэнтам Славакіі (заступіў на пасаду 15 чэрвеня).

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Славакіі Катэгорыя:Кіраўнікі гарадоў