Мікалай Казімір Шэмет () — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, паэт (пісаў на польскай мове).
Біяграфія З роду Шэметаў.
У маладосці ваяваў на Украіне ў войску князя Іераміі Вішнявецкага супраць татараў, удзельнічаў у бітве з імі пад Ахматавам (1644). Падкаморы вендэнскі ў 1669—79, падсудак жамойцкі ў 1674, пасол на сойм 1669 года.
Выдаў паэмы «Ахматаўская патрэбнасць» (1664), «Аб найважнейшых ваенных дзеяннях вялікага рыцара князя Іераміі Міхала Карыбута Вішнявецкага», склаў генеалогію Вішнявецкіх (1669).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Мікалай Казімір