Тыгран Эдмондавіч Кеасаян () — савецкі і расійскі акцёр кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсер, кліпмэйкер, прапагандыст. Сын савецкага кінарэжысёра і сцэнарыста Эдмонда Кеасаяна (1936—1994), муж журналісткі Маргарыты Сіманьян.
Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня 1966 года ў сям’і савецкага рэжысёра Эдмонда Кеосаяна.
У 1998 годзе скончыў Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава, дзе навучаўся рэжысуры ў майстэрні Юрыя Возерава. З першых дзён вучобы працаваў на «Масфільме». Рэжысёр поўнаметражных мастацкіх стужак, сярод якіх «Бедная Саша» і «Ландыш серабрысты», а таксама рамантычнай камедыі «Крымскі мост. Зроблена з любоўю». Таксама ён стаў тварам шэрага тэлешоу на расійскіх федэральных тэлеканалах.
Памёр 26 верасня 2025 года пасля дзевяці месяцаў комыПамёр кінарэжысёр Тыгран Кеасаян.
Узнагароды
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (24 студзеня 2025 года) — за ўклад у развіццё айчыннай культуры і мастацтва, шматгадовую плённую дзейнасць. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (12 красавіка 2024 года) — за вялікі ўклад у развіццё айчыннай культуры і мастацтва, шматгадовую плённую дзейнасць. Крыніцы
Спасылкі