Тара Картэр (; ) — юрыст і палітык Ангільі, Старшыня Палаты сходу Ангільі з 11 сакавіка 2025 года.

Біяграфія Атрымала ступень бакалаўра права (LLB) у 2004 годзе ва Універсітэце Манітобы (Канада). Пасля вяртання ў Ангілью заснавала юрыдычную фірму «Carter&Associates», якая спецыялізуецца на грамадзянскім і камерцыйным праве, а таксама ў сферы нерухомасці.

Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці: была старшынёй Савета аховы здароўя Ангільі і намесніцай старшыні Камісіі фінансавых паслуг Ангільі. Таксама з’яўляецца заснавальніцай ініцыятывы LEAD[HER] Network, якая падтрымлівае і развівае жаночы рух ў рэгіёне.

У 2025 годзе, пасля перамогі на выбарах Аб’яднанага фронту Ангільі, Тара Картэр была абрана Старшынёй Палаты Сходаў Ангільі. Яна абавязалася ўвесці новыя стандарты празрыстасці і эфектыўнасці ў працы парламента.

Крыніцы

Катэгорыя:Старшыні Палаты Сходаў Ангільі