Лхаса — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая» — гарадская акруга ў Тыбецкім аўтаномным раёне КНР, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага раёна. Тое, што часта называюць «горадам Лхаса» (гістарычная сталіца Тыбета) — гэта сучасны раён Чэнгуань гарадской акругі Лхаса. Лхаса з’яўляецца таксама традыцыйнай рэзідэнцыяй Далай-ламы. Літаральна ў перакладзе з тыбецкай «Лхаса» азначае «месца багоў».
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Гарадская акруга Лхаса дзеліцца на 1 раён, 7 паветаў: 1. Раён Чэнгуань 2. Павет Лхундруп 3. Павет Дамжунг 4. Павет Н’емо 5. Павет Чхушчур 6. Павет Талунгдэчхен 7. Павет Такце 8. Павет Малдрагунгкар
Насельніцтва
Насельніцтва горада Лхаса складае каля 250 тыс. чалавек, а агульнае насельніцтва муніцыпалітэта — 521,500, уключаючы мігрантаў і выключаючы ваенны гарнізон. 100 000 чалавек складаюць мігранты.
Па перапісу 2000 года 81,6 % насельніцтва складаюць этнічныя тыбетцы. У гэты лік не ўваходзяць салдаты і неафіцыйныя мігранты, большасць якіх — кітайцы. Паводле ацэнак тыбецкага ўрада ў выгнанні, этнічныя тыбетцы ў горадзе Лхаса складаюць меншасць.
У апошні час праходзіла істотная лібералізацыя эканомікі Кітая, нямала кітайцаў пасялілася таксама ў ваколіцах Лхасы, актывізавалі мясцовую эканоміку.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Тыбецкага аўтаномнага раёна Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Катэгорыя:Свяшчэнныя гарады