Шымон Сакагучы (; ) — японскі імунолаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2025 года за фундаментальнае адкрыццё гена Foxp3.
Біяграфія У 1976 годзе скончыў Кіёцкі ўніверсітэт, у 1982 годзе абараніў дысертацыю. Ва ўніверсітэце Айці ў Нагоі займаўся пошукамі Т-супрэсіўных клетак. У 1980-х гадах вылучыў Т-клеткі і ўвёў іх эксперыментальным мышам без тымусу, што дазволіла зразумець ролю Т-клетак. Працаваў таксама даследчыкам ва Універсітэце Джонса Хопкінса ў 1983—1987 гадах і ў Стэнфардскім універсітэце ў 1987—1995 гадах. У 1995 годзе стаў кіраўніком дэпартамента імунапаталогіі ў Такійскім сталічным інстытуце геранталогіі. У 1995 годзе ім быў знойдзены бялок з Т-лейкацытаў. З 2011 года працуе ў Кіёцкім універсітэце. Адзін з кіраўнікоў фірмы RegCell, якая займаецца Т-клеткамі. У 2025 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.
Узнагароды Прэмія Крафарда (2017) сумесна з Фрэдам Рамсдэлам і Аляксандрам Рудзенскім. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2025)
Сям’я Жонка Норыка Сакагуці, таксама імунолаг.
Сачыненні Вартавыя імуннай сістэмы
Крыніцы
Спасылкі Інфармацыя з сайта Міжнароднага саюза імунолагаў Osaka University Immunology Frontier Research Center
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта