Вуліца 1905 года () — вуліца ў Маскве ў Прэсненскім раёне Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі паміж Краснапрэсненскай набярэжнай і Ваганькаўскім (Краснапрэсненскім) пуцеправодам.
Назва Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала ў 1931 годзе ў памяць снежаньскага паўстання 1905 года, асноўныя сутыкненні якога адбыліся ў ваколіцах гэтай вуліцы. Тады была перайменаваная былая Васкрасенская вуліца — яна вяла ад Прэсненскай Заставы ў бок горада Васкрасенска побач з Ваганькаўскімі могілкамі. Імя гэтага горада дублявалася яшчэ з адным Васкрасенскам у Маскоўскай жа вобласці, таму ў 1930 годзе яго па прапанове жыхароў замянілі на Істру (ад назвы ракі Істры), так што назва вуліцы страціла сэнс.
Афіцыйная назва вуліцы — вуліца 1905 года, аднак арфаграфічна правільнейшая — вуліца 1905 года. Катэгорыя:Вуліцы Масквы