Акараспо́ра (Acarospora) — род накіпных лішайнікаў сямейства акараспоравых.
Апісанне Талом у выглядзе арэаляванай або лускаватай корачкі, шаравата- або чырванавата-карычневы, часам жаўтавата-бураваты. Арэолы (лускавінкі) 0,5-2(3) мм у дыяметры і 0,3-0,7 мм таўшчынёй, звычайна ўвагнутыя да плоскіх, гладкія, няправільныя па форме, вуглаватыя або лопасцевыя. Апатэцыі 0,2-0,6 мм у дыяметры, паглыбленыя ў арэолы па адным, радзей па 2-3 або больш. Дыск увагнуты, няправільнай формы, часам акруглы, чырванавата-карычневы або чарнаваты, звычайна цямнейшы за талом. Уласны край апатэцыю (эксцыпул) 10-30 мкм таўшчынёй. Гіпатэцый 40-60 мкм таўшчынёй. Гіменій 85-100 мкм вышынёй. Сумкі маюць па 100—200 вузка эліпсоідных спор.
Пашырэнне Насяляюць камяністыя субстраты, якія змяшчаюць вапну і кальцый (валуны, камяні, гіпс, пясчанік, сланцы, цэгла і г. д.). Распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і, сустракаюцца ў горных рэгіёнах, радзей на раўнінах, ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах.
У свеце вядома каля 300 відаў. На Беларусі найбольш часта сустракаюцца , радзей і . Растуць на валунах у адкрытых, добра прагрэтых месцах (лугі, палі, пашы) ці ў засені лесу альбо на мяжы лесу і лугу.
Спасылкі
Катэгорыя:Лішайнікі Катэгорыя:Аскаміцэты Катэгорыя:Роды грыбоў