Жорж Жозэ Крысціян Сіменон (фр. Georges Joseph Christian Simenon, , Льеж, Бельгія — , Лазана, Швейцарыя) — франкамоўны пісьменнік бельгійскага паходжання, адзін з самых знакамітых у свеце прадстаўнікоў дэтэктыўнага жанру ў літаратуры, найбольш вядомы сваёй серыяй дэтэктыўных празаічных твораў пра паліцэйскім камісара Мегрэ.
Біяграфічныя звесткі 3 1922 жыў у Францыі, з 1955 — у Швейцарыі. Падарожнічаў па Еўропе і Афрыцы, займаўся журналістыкай.
Творчасць Друкаваўся з 1919. Славу прынеслі дэтэктыўныя раманы з сусветна вядомым героем камісарам Мегрэ: «Запіскі Мегрэ» (1950), «Мегрэ падарожнічае» (1958), «Мегрэ і бадзяга» (1963), «Мегрэ сумняваецца» (1968), «Мегрэ і мсье Шарль» (1972) і інш. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Дом на канале» (1933), «Негрыцянскі квартал» (1935), «Бруд на снезе» (1948), «Браты Рыко» (1952), «Сын» (1957), «Прэзідэнт» (1958), «Турма» (1968), «I ўсё ж такі арэшнік зелянее» (1969) і інш. выкрываў расізм і галечу, каланіялізм і фашызм. Яго проза адметная ўважлівым стаўленнем да дэталі, дакладнай матывацыяй паводзін персанажаў, іх моўнай індывідуалізацыяй, псіхалагізмам у спалучэнні з займальнай інтрыгай і сюжэтным дынамізмам. Аўтар цыкла ўспамінаў «Я дыктую» (т. 1—21, 1975—81), літаратурна-крытычных прац, аўтабіяграфічных кніг, аповесцей і апавяданняў.
Некаторыя яго творы экранізаваны. На беларускую мову асобныя творы Ж. Сіменона пераклалі Ніна Мацяш, Алесь Асташонак.
Пераклады на беларускую мову
Алесь Асташонак Жорж Сіменон «Порт туманоў» («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988) Жорж Сіменон «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988), Жорж Сіменон «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989) Ніна Мацяш Першая справа Мегрэ: Раман: Для стар.шк.узросту / Пер.з фр. Н. Мацяш. — Мінск: Юнацтва, 1982. — 167с., 4л.іл.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Бельгіі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі