Надзея Анатольеўна Лазарэвіч () — беларуская дзяржаўная служачая, старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (з 2025).
Першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2023—2025).
Біяграфія Нарадзілася 10 лістапада 1980 года ў Мінскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Падчас вучобы ва ўніверсітэце працавала бухгалтарамВремя женщин. Надежда Лазаревич: «Быть на шаг впереди сложно, но не пытаться этого делать недопустимо».
Працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, пазней — першым намеснікам генеральнага дырэктара холдынгу «Салеа» (Дзяржынск)Лазаревич, Надежда Анатольевна (управленческая деятельность).
З 13 лістапада 2018 года па 10 лютага 2022 года была генеральным дырэктарам «Бабруйскаграмаша».
З 10 лютага 2022 года па сакавік 2023 года працавала намеснікам, з сакавіка 2023 года па кастрычнік 2025 года — першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
21 сакавіка 2023 года стала намесніцай старшыні Беларускага саюза жанчынПредседателем Белорусского союза женщин переизбрана Ольга Шпилевская. У красавіку 2023 года абрана старшынёй Мінскай гарадской федэрацыі гандбола«Готова работать на благо белорусского гандбола». Н. Лазаревич избрана председателем МГФГ.
У кастрычніку 2025 года прызначана старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
Сям’я Замужам, мае дачку Сафію (нар. 2010).
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2020 года № 62 «Аб узнагароджанні».
Крыніцы
Спасылкі
Надзея Лазарэвіч — у праекце «Беларуская Super жанчына»