Lanvin ― французскі модны дом, заснаваны Жаннай Ланвен у 1889 годзе. Трэці найстарэйшы французскі модны дом, які ўсё яшчэ працуе. У 1990 годзе ён быў набыты Orcofi Group, а затым прададзены L’Oréal у 1996 годзе. У 2001 годзе тайваньскі медыямагнат, Шоу-Лан Вон, зноў зрабіў Lanvin прыватнай кампаніяй. 14 сакавіка 2016 года Бушру Джарар прызначылі крэатыўным дырэктарам жаночай калекцыі, змяніўшы Альбера Эльбаза, які пераўтварыў кампанію за папярэднія чатырнаццаць гадоў. Пра сыход Бушры было абвешчана 6 ліпеня 2017 года. Яе змяніў на пасадзе мастацкага кіраўніка Аліўе Лапідус, які пакінуў кампанію 22 сакавіка 2018 года. Мужчынскія калекцыі ўзначальвае Лукас Асэндрайвер з 2005 года. Бруна Сіялелі з'яўляецца галоўным дызайнерам як мужчынскай, так і жаночай калекцый з 2019 года. Катэгорыя:Кампаніі Францыі
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Lanvin · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.