«Tell Me What You See» () — песня гурта «The Beatles», якая выйшла на альбоме Help! у 1965 годзе. У ЗША песня выйшла ў тым жа годзе на альбоме Beatles VI. Песня напісана збольшага Полам Мак-Картні, аднак прыпісана, як гэта звычайна рабілася, Мак-Картні і Ленану.
Песня Нягледзячы на тое, што гэтая песня не належыць да ліку найвядомейшых песень гурта, яна адметная даволі багатай аранжыроўкай, якая дэманструе, як далёка прасунуліся «The Beatles» з часу запісу свайго першага альбома. Пасля кожнага паўтарэння загалоўнай фразы гучыць невялікі рыф на электрычным фартэпіяна «Hohner Pianet» (яно ж гучыць яшчэ ў некалькіх песнях з гэтага ж альбома, напрыклад, у «You Like Me Too Much» і «The Night Before», запісаных на дзень раней). Партыя ўдарных пашырана выкарыстаннем трох дадатковых інструментаў: гуіра, бубна і клаве.
У кампазіцыйным плане песня з'яўляецца доказам росту цікавасці гурта да народнай песні. Тэкст песні крыху больш сталы і рэфлексіўны, чым у большасці ранейшых песень. Нягледзячы на тое, што гітара, якая гучыць у песні, па гуку падобная да электрычнай, прыёмы гукаатрымання больш падобныя да ігры на акустычнай гітары.
Гісторыя стварэння Песня першапачаткова прапаноўвалася ў якасці адной з песень для саўндтрэку да фільма «Help!», але была адрынута. Паводле Мак-Картні, гэтая песня была толькі «песняй-напаўняльнікам», напісанай разам з Ленанам:
Здаецца, я памятаю, што гэта мая песня. Мабыць, наш унёсак там быў 60 на 40 адсоткаў, але яна магла быць і выключна маёй. Не асабліва помніцца. Не лепшая з песень, але і такія важныя, яны вельмі карысныя для альбомаў або для бакоў Б. Такія таксама патрэбны.
Песня была запісана за чатыры дублі 18 лютага 1965 года, у той жа дзень гурт запісаў і песню «You’ve Got To Hide Your Love Away».
У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, электрычнае фартэпіяна, гуіра Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара Джордж Харысан — сола-гітара Рынга Стар — ударныя, бубен, клаве
Крыніцы
Спасылкі Біблія Бітлз — Tell Me What You See Тэкст песні Нататкі Алана Полака наконт песні «Tell Me What You See»
Катэгорыя:The Beatles