«Yesterday» (; рабочая назва «Scrambled Eggs») — песня гурта The Beatles з альбома Help! («На дапамогу!»), выпушчанага ў жніўні 1965 года (у ЗША песня не ўвайшла ў альбом, аднак выйшла ў выглядзе сінгла ў верасні 1965 года). Напісана Полам Мак-Картні. Пры запісе песні упершыню ў гісторыі «The Beatles» у працы не ўдзельнічаў ніхто з музыкантаў, акрамя Мак-Картні: аранжыроўка песні складаецца толькі з акустычнай гітары, на якой грае Пол, і струннага квартэта, партыі якога сачынілі разам Джордж Марцін і Мак-Картні, што адрознівае «Yesterday» ад усіх астатніх песень ансамбля, выпушчаных на той час, і робіць яе адной з першых рок-балад.
«Yesterday» займала першае месца ў хіт-парадах ЗША, Канады, Новай Зеландыі і іншых краін і застаецца папулярнай цяпер. Паводле амерыканскай арганізацыі па наглядзе за правамі выканаўцаў Broadcast Music Incorporated, на 13 снежня 1999 года амерыканскае радыё і тэлебачанне транслявалі больш за сем мільёнаў разоў. У 1999 годзе брытанская радыёстанцыя BBC Two правяла даследаванне на аснове апытанняў сярод музычных экспертаў і слухачоў, а таксама на аснове паказчыкаў продажаў, па выніках якога назвала «Yesterday» лепшай песняй XX стагоддзя. Паводле кнігі рэкордаў Гінеса, на гэтую песню было зроблена больш кавер-версій, чым на любую іншую з калі-небудзь напісаных: з 1965 па 1973 гады было запісана 1186 кавер-версій «Yesterday», а на 1986 год — каля 1600 версій; у 2003 годзе паведамляецца таксама пра колькасць версій больш за 2500. Паводле фінансавага партала 24/7 Wall Street, песня «Yesterday» прызнана лепшай у гісторыі чалавецтва.
Гісторыя стварэння песні Пол Мак-Картні сцвярджае, што мелодыя песні прыйшла да яго ўва сне, і, прачнуўшыся, ён быў упэўнены, што проста раней дзесьці чуў гэтую мелодыю, а не сачыніў яе. Першы тэкст, наскора прыдуманы на мелодыю, меў словы «Scrambled eggs, Oh, my baby how I love your legs…» («Яечня-боўтанка, о, мілая мая, як мне падабаюцца твае ножкі…»), таму жартоўнай рабочай назвай песні было «Scrambled Egg» («Яечня-боўтанка»). Пад гэтай жа назвай Джордж Марцін выпусціў інструментальную версію кампазіцыі ў ЗША яшчэ да таго, як праца над «Yesterday» была завершана, у сувязі з чым амерыканскія паклоннікі пісалі ў лістах гурту, што чулі «нешта пад назвай „Scrambled Egg“, што ўяўляе сабой поўную копію „Yesterday“» (). Падчас здымак фільма «Help!» Мак-Картні сеў за фартэпіяна, размешчанае на здымачнай пляцоўцы, і пачаў граць мелодыю песні, намерваючыся прыдумаць для яе «правільныя» словы. Рэжысёру гэта не спадабалася, і ён сказаў, што загадае прыбраць інструмент, калі Пол не спыніць сваю «творчасць». Як пасля ўспамінаў Джон Ленан, песня месяцамі заставалася недаробленай і «ўсплывала» штораз, калі ішла праца над новымі кампазіцыямі. Пры гэтым у песні нават адсутнічала назва: Мак-Картні і Ленан вырашылі назваць яе адным словам, але нічога адпаведнага не знаходзілася.
Канчатковы варыянт тэксту песні Мак-Картні сачыніў у маі 1965 года падчас адпачынку ў Партугаліі. Ён заўважыў, што словы, якія заканчваюцца на «-эй» (say, nay, today, away, play, stay), добра рыфмуюцца, а yesterday — адно з іх. Таксама ён знайшоў слова «suddenly» (), для якога таксама лёгка падабраліся рыфмы. 27 мая 1965 года Пол прыляцеў у Лісабон, дзе ён заняў гітару ў гурта The Shadows, і скончыў напісанне тэксту песніMiles, Barry. c. 204—205.
У верасні 2013 года Пол Мак-Картні прызнаўся, што прысвяціў гэтую песню сваёй маці, якая памерла, калі яму было 14 гадоў.
Запіс
Песня «Yesterday» была запісана 14 і 17 чэрвеня 1965 года ў студыі «Эбі-Роўд» № 2.
Існуюць розныя версіі таго, як праходзіў запіс песні. Паводле самай распаўсюджанай, Мак-Картні ад самага пачатку вырашыў выканаць песню сола ў суправаджэнні струнных, і што прадзюсар і аранжыроўшчык гурта Джордж Марцін дапамог яму гэтую ідэю рэалізавацьOrtiz, Marcos (2005). «Marcos' Beatles Page — „Yesterday“».. Мак-Картні ў адным з інтэрв'ю 1970-х гадоў распавёў Полу Гамбачыні:
Я хацеў выкарыстаць у аранжыроўцы некалькі струнных інструментаў. Джордж Марцін сказаў: «Тады, мабыць, струнны квартэт?» Ідэя была цудоўная. Мы селі за раяль і прыдумалі, як гэта будзе гучаць.
Манаграфія Рэя Коўлмена «Учора і сёння» распавядае зусім іншую гісторыю: спачатку былі спрабаваны шматлікія аранжыроўкі з арганам, ударнымі і іншымі інструментамі, — і ўжо пасля было вырашана, што Полу лепш выканаць песню сола пад гітару. Для запісу Мак-Картні выкарыстаў акустычную гітару Epiphone Texan. Калі Джордж Марцін вырашыў паспрабаваць «што-небудзь радыкальнае» (струнныя), Мак-Картні жахнуўся: «The Beatles — гэта рок-гурт, мы не можам гучаць як Мантавані». Усё ж Марцін пераканаў Мак-Картні і выканаў прафесійную аранжыроўку для струннага квартэта, пры гэтым Мак-Картні настаяў, каб струнныя гралі без (звыклага) вібрата, якое, паводле яго, надавала гучанню залішнюю напышлівасцьColeman, Ray. Раздзел «A string quartet».. Мак-Картні таксама падрэдагаваў аранжыроўку віяланчэлі ў сярэдняй частцы, дадаўшы ў яе партыю некалькі блюзавых нот.
Мак-Картні запісаў два дублі песні 14 чэрвеня 1965 года. Другі дубль быў прызнаны лепшым, і яго абралі для выпуску. Партыю струнных запісалі і наклалі на дарожку ўжо пазней. Першы дубль песні, без суправаджэння струннага квартэта, быў уключаны ў кампіляцыю Anthology 2. На запісе можна пачуць, як Мак-Картні, перад тым, як граць, паказвае паслядоўнасць акордаў Харысану, які, аднак жа, удзелу ў выкананні не прымаў. Два першыя радкі другога куплета памяняліся месцамі («There’s a shadow hanging over me / І'm not half the man I used to be»). Гэта, верагодна, было проста памылкай, бо чуваць, што пасля гэтых слоў Мак-Картні ледзь стрымліваецца, каб не засмяяцца.
17 чэрвеня Мак-Картні запісаў яшчэ адну вакальную дарожку, якая ў далейшым не выкарыстоўвалася. Тады ж запісалі і партыю струнных. Паколькі ў Мак-Картні не было музычнай адукацыі і ён ледзь разбіраўся ў тэорыі музыкі, ён адчуваў сябе дылетантам у параўнанні з музыкантамі струннага квартэта. Мак-Картні вельмі здзівіла тое, што гэтыя прафесійныя музыканты назвалі пачатковы сямітактавы перыяд кампазіцыі «неквадратнай пабудовай» і заявілі, што «так не бывае» і што «музыку так не пішуць»The Beatles. Yeah! Йеа! Yeah! Том 1. Издательство т/о «Диалог», 1995. ..
Удзельнікі запісу Пол Мак-Картні — вакал, акустычная гітара Кенет Эсекс — альт Франсіска Габара — віяланчэль Тоні Гілберт — скрыпка Сідні Сакс — скрыпка
Выпуск Хаця самому Мак-Картні песня спадабалася, іншыя ўдзельнікі гурта сумняваліся, ці варта ўключаць яе ў новы альбом — бо ў яе было так мала падобнага да таго, што яны запісвалі ў той час, і яна не адпавядала вобразу гурта. Акрамя таго, Ленан, Харысан і Стар настаялі на тым, каб песню не выпускалі асобна ў Брытанііі. Адразу ж пасля выхаду альбома Help!, у які кампазіцыя ўсё-такі ўвайшла, брытанскі спявак Мэт Манро запісаў сваю версію «Yesterday», якая, уласна, і трапіла ў першую дзясятку мясцовага хіт-парада.
Паколькі The Beatles не мелі такога ўплыву на амерыканскі лэйбл гуказапісу «Capitol Records», як на брытанскі «Parlophone», яны ніяк не маглі перашкодзіць выпуску сінгла з песняй «Yesterday» у ЗША. Спачатку сінгл выдалі з кампазіцыяй «Act Naturally» на першым баку (з вакалам Рынга — тады найпапулярнейшы бітл у ЗША), але пасля вялікага поспеху «Yesterday» песні памянялі месцамі ў наступных выпусках. Гэтая кружэлка ўпершыню трапіла ў хіт-парады ЗША 29 верасня 1965 года, а 9 кастрычніка яна дасягнула вяршыні і знаходзілася на ёй на працягу месяца. Песня правяла адзінаццаць тыдняў у хіт-парадзе ЗША і была прададзена накладам адзін мільён копій за першыя пяць тыдняў. На працягу васьмі гадоў песня заставалася найпапулярнейшай кампазіцыяй на амерыканскім радыё. «Yesterday» таксама дасягнула першага месца ў хіт-парадах Канады, Новай Зеландыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Нідэрландаў, Бельгіі, Іспаніі і Ганконга, другога месца ў Аўстраліі; акрамя таго, яна была хітом у Італіі, Францыі і Малайзіі. Сінгл з песняй быў прададзены накладам звыш трох мільёнаў экзэмпляраў па ўсім свеце.
У Вялікабрытаніі песня выйшла на аднайменным міні-альбоме ў складзе альбома Help!, які стаў першай кружэлкай у гісторыі, што дэбютавала ў хіт-парадзе Вялікабрытаніі на першым месцы (прабыў на вяршыні дзевяць тыдняў).
Спіс дыскаў The Beatles, на якіх выпускалася песня
Сінглы бок A (1965) бок A (1976)
Студыйныя альбомы Help! (1965) Yesterday and Today (1966)
Зборнікі EP Yesterday (1966) The Beatles 1962—1966 (1973) Love Songs (1977) The Beatles' Ballads (1980) 20 Greatest Hits (1982) 1 (2000) LOVE (рэмікс і мэшап) (2006)
Канцэртныя выкананні Упершыню песню выканалі 1 жніўня 1965 года на тэлешоў «Blackpool Night Out», у якім прымалі ўдзел не рок-музыканты, а артадаксальныя зоркі шоў-бізнесу. Пасля таго, як гурт сыграў песню «Ticket to Ride», Джордж Харысан сказаў: «Дзякуй! Цяпер мы хацелі б выканаць што-небудзь такое, чаго ніколі дагэтуль не гралі. Гэта — песня з нашага новага альбома, называецца „Yesterday“» — і дадаў: «Цудоўная магчымасць для Пола Мак-Картні з Ліверпуля!» — такімі словамі звычайна прадстаўлялі новых удзельнікаў на штотыднёвым шоў талентаў Х'юга Грына. Мак-Картні спеў у суправаджэнні гітары і фанаграмы са струннымі.
«Yesterday» не ўваходзіла ў канцэртную праграму 1965 года, і ўпершыню яе ўключылі ў рэпертуар падчас турне па ФРГ, Японіі, Філіпінах, ЗША і Канадзе, якое праходзіла з 24 ліпеня па 29 жніўня 1966 года.
Пасля распаду The Beatles і заснавання свайго гурта Wings Мак-Картні не выконваў на канцэртах песень The Beatles да 1975 года. Падчас першых сусветных гастроляў «Wings over the World» ім упершыню былі выкананы песні The Beatles на сцэне, уключна з «Yesterday». Гэтыя запісы трапілі на канцэртны альбом Wings over America 1976 года. З таго часу «Yesterday» стала рэгулярна выконвацца Мак-Картні на канцэртах (уключна з турне 1990-х і 2000-х гадоў)Coleman, Ray. Раздзел: «Yesterday»: A miscellany..
У 2006 годзе на цырымоніі Grammy Awards Мак-Картні выканаў яе разам з Linkin Park і Jay-Z.
Музыка і тэкст
Песня напісана ў памеры 4/4 і мае наступную структуру: Уступ — куплет — куплет — сярэдняя частка — куплет — сярэдняя частка — куплет — завяршэнне. У першым куплеце гучыць толькі акустычная гітара, а ў другім уступае струнны квартэт (дзве скрыпкі, альт і віяланчэль). Асноўная танальнасць песні — фа мажор, прычым Мак-Картні настроіў гітару на тон ніжэй і таму браў гэты акорд як соль мажор. Першы куплет складаецца з сямі тактаў, што нетыпова для поп-музыкі, і ўтрымлівае тры фразы: 3+2+2.
Гарманічная паслядоўнасць выглядае такім чынам (стандартныя літарныя абазначэнні):
і потым, праз паслядоўнасць акордаў II—V7 (у гэтым выпадку мі мінор — сэптакорд ад ля) пераходзіць у танальнасць шостай ступені — рэ мінор, што надае кампазіцыі меланхалічнасці. Ля7 з’яўляецца звычайнай субдамінантай, а менавіта V/vi. У заключным гарманічным развароце — падвоеная дамінанта (соль мажор) замест чаканага пераходу ў до мажор пераходзіць у субдамінантавую гармонію — сі-бемоль мажор, якая, у сваю чаргу, пераходзіць у тоніку. Бас пры гэтым рухаецца па сыходнай храматычнай лініі C-H-B-A.
Куплет складаецца з васьмі тактаў, якія ўтрымліваюць дзве аднолькава гарманізаваныя фразы па два такты.
Аранжыроўка струнных дапаўняе сумную атмасферу песні, асабліва сумная віяланчэль і яе блюзавыя ноты, якія аб’ядноўваюць дзве палавіны сярэдняй часткі (адразу пасля слоў «І don’t know / she wouldn’t say»), а таксама сыходная лінія альта, якая вядзе з сярэдняй часткі назад у куплет (Мак-Картні імітуе яе голасам, пераходзячы ў апошні куплет)Cahill, Greg. «Encore: It Was 40 Years Ago Today — How the Beatles Launched a String-Playing Revolution», Strings Go to Journal Record 20:1:130 (June-July 2005). С. 162..