Мікола Клімавіч Крыжаніўскі (; , Тульчын, Падольская губерня — пасля верасня 1939) — грамадскі дзеяч, актывіст украінскіх арганізацый Брэста, бацька пісьменніка Андрыя Крыжаніўскага.
Біяграфія У 1901 годзе скончыў універсітэт святога Уладзіміра ў Кіеве. Працаваў на Прывіслінскай чыгунцы. У 1908—1914 гадах — земскі начальнік Брэсцкага павета. У 1914—1917 працаваў у міністэрстве юстыцыі ў Петраградзе, у 1917—1918 — міравы суддзя Брацлаўскай акругі Падольскай губерні. Чыноўнік пры галоўным атамане Сымоне Пятлюру. Разам з украінскай арміяй Пятлюры перайшоў у Польшчу, асеў у Заходняй Беларусі — спярша Пінску, потым у Брэсце.
З 1922 года — чыноўнік брэсцкага магістрата. Спрыяў стварэнню ў Брэсце прыватнай украінскай школы імя Алексы Старажэнкі і стаў яе першым дырэктарам. Сузаснавальнік і ў 1928—1929 гадах старшыня таварыства «Просвіта на Поліссі».
У яго брэсцкім доме (цяпер бульвар Касманатаўтаў) бываў кіраўнік УНР Андрэй Лівіцкі, які інкогніта прыязджаў з Варшавы.
За актыўную ўкраінскую дзейнасць у 1936 годзе звольнены з працы ў Брэсцкім магістраце, пераязджае з жонкай ў Варшаву, у 1939 годзе вяртаецца ў Брэст. Апошняе, што пра яго вядома: пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР быў вывезены ў Казахстан.
Так і не атрымаў грамадзянства Польшчы, заставаўся грамадзянінам УНР.
Сям’я Жонка — Лідзія Давыдаўна Крыжаніўская, у дзявоцтве Падгурская, 1884 г.н., кіраўніца жаночага гуртка «Просвіты» ў Брэсце (брэсцкага філіяла «Саюза ўкраінак»).
Сын — Андрый Крыжаніўскі, пісьменнік.
Зноскі
Катэгорыя:Постаці Брэста