«Nowhere Man» () — песня гурта The Beatles з альбома Rubber Soul, напісаная Джонам Ленанам і прыпісаная аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні. Запісана ў перыяд з 21 па 22 кастрычніка 1965 года.

Песня апісвае чалавека, які не мае свайго пункту гледжання. Гэта адна з першых песень «The Beatles», не звязаная з рамантыкай або каханнем. Яна з'яўляецца яскравым прыкладам па-філасофску арыентаванай песеннай творчасці Ленана.

У ЗША песня заняла трэцюю пазіцыю ў чарце Billboard Hot 100. Таксама яна ўзначаліла чарты Канады і Аўстраліі.

Гісторыя стварэння Бліжэй да канца працы над альбомам «Rubber Soul» у Джона Ленана ўзніклі цяжкасці з сачыненнем новай песні. На працягу пяці гадзін ён не мог нічога прыдумаць і вырашыў крыху адпачыць. Раптам Ленан уявіў сябе «чалавекам з ніадкуль, які жыве ў нідзе»Playboy, September 1980.. Затым ён падзяліўся тэкстам песні з Полам Мак-Картні, які сказаў, што Ленан напісаў песню для сябе і пра свой шлюб. У выніку Джон усё ж вырашыў дапісаць гэтую песню, але напісаў яе ў трэцяй асобе, а не ў першай, як планаваў першапачаткова. Гэтая песня з'яўляецца адной з першых песень The Beatles, якія не закранаюць тэму кахання або рамантыкі.

У інтэрв'ю часопісу Playboy Ленан казаў:

У інтэрв'ю 1984 года Мак-Картні сказаў:

Рэцэнзуючы сінгл, выпушчаны ў ЗША, часопіс Record World назваў яго «песняй, поўнай сэнсу, пра тое, што адбываецца з чалавекам, які баіцца быць самім сабой».

Запіс Песня была запісана ў перыяд з 21 па 22 кастрычніка 1965 года.

Ленан, Мак-Картні і Харысан выканалі яе ў трохгалоснай гармоніі. Гітарнае сола было сыграна ва ўнісон Харысанам і Ленанам на электрагітарах Fender Stratocaster.

Песня ўяўляе сабой 32-тактавую форму.

Удзельнікі запісу Джон Ленан — вакал, рытм-гітара, сола-гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара Рынга Стар — ударныя

Чарты Чарт (1965—1966)Вышэйшая пазіцыя (Kent Music Report)1 (Suomen virallinen lista)36 (Lyons Maid)4 Cash Box Top 1002 Record World 100 Top Pops1 Musikmarkt Hit-Parade3

Кавер-версіі Песня была перапета многімі выканаўцамі. Сярод іншага ёсць версія ад The Carpenters, запісаная ў 1968 годзе і выпушчаная ў 2001 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Turner, Steve. A Hard Day’s Write: The Stories Behind Every Beatles' Song, Harper, New York: 1994,

Катэгорыя:Песні The Beatles Катэгорыя:Песні 1965 года Катэгорыя:Сінглы 1966 года