Андрэй Уладзіміравіч Мачалаў (нар. ) — расійскі гандбаліст і трэнер.
Выхаванец СДЮШАР горада Кальчугіна Уладзімірскай вобласці. Першым трэнерам быў Вячаслаў Васілевіч Кочнеў. Скончыў Варонежскі дзяржаўны інстытут фізкультуры ў 2005 годзе. Выступаў за каманды: МАІ (Масква), «Самара-Агра» (Самарская вобласць), «Энергія» (Варонеж), «БГК ім. А. П. Мяшкова» (Брэст). З 2010 года працаваў другім трэнерам у жаночым гандбольным клубе «Вікторыя-Бярэсце» (Брэст). З 2012 па 2020 гады трэніраваў другі склад гандбольнага клуба «БГК ім. А. П. Мяшкова». З 2020 года галоўны трэнер ГК «Гомель».
Спасылкі Мочалов Андрей Андрей Мочалов: «Гандболом я начал заниматься в своём родном Кольчугине» Mochalov, ANDREY
Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Трэнеры ГК Вікторыя-Бярэсце Катэгорыя:Трэнеры ГК Гомель Катэгорыя:Гандбалісты Расіі Катэгорыя:Трэнеры БГК імя Мяшкова-2 Катэгорыя:Ігракі ГК Энергія Варонеж