Мар’інаго́рскі ўзо́рны хор «Ма́ра» — дзіцячы ўзорны хор з горада Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Хор створаны ў 1988 годзе пры дзіцячай школе мастацтваў горада Мар’іна Горка. У 2003 годзе калектыву прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».
Кіраўнікі хору — Л. А. Ажгірэй (з 1988 года) і І. І. Собаль (з 2013 года).
Склад і дзейнасць У складзе хору — 35 удзельнікаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асноўныя мэты дзейнасці — фарміраванне вакальнай культуры, развіццё музычнага, мастацкага і эстэтычнага густу, а таксама ўдасканаленне акадэмічнай і камернай манеры выканання.
Рэпертуар У рэпертуары — народныя песні і творы беларускіх, расійскіх і замежных кампазітараў, у тым ліку: руская народная песня «Як па моры», твор невядомага аўтара XVI ст. «Фіялка», «Прыгаворкі» В. Войціка, «Нас яднае хор» Э. Зарыцкага, «Джаз» Я. Дубравіна, «Табе спяваю» Г. Ламакіна і іншыя.
Узнагароды і ўдзел у фестывалях Хор — дыпламант абласных фестываляў народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» (2006), фестывалю песні і музыкі «Майскі вальс» (2012—2013, абодва — Мар’іна Горка), а таксама конкурсу харавых калектываў (г. Маладзечна, 2003, 2007, 2010).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Харавыя калектывы Беларусі Катэгорыя:Культура Мар’інай Горкі Катэгорыя:Узорныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе