Клас Понтус Арнальдсан (, — ) — шведскі пісьменнік, журналіст, палітык і пацыфіст, сумесна з Фрэдрыкам Баерам лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1908 годзе.
Біяграфія У 1881—1887 гадах дэпутат шведскага парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне скандынаўскіх краін.
Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Шведскага саюза міру і арбітражу, створанага ў 1883 годзе.
Удзельнічаў у вырашэнні нарвежскага канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі.
Пахаваны на Паўночных могілках у Стакгольме.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.
Спасылкі
Біяграфія Класа Понтуса Арнальдсана на Нобелеўскім сайце Клас Понтус Арнальдсан на сайце Find-A-Grave
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Палітыкі Швецыі Катэгорыя:Пацыфісты