Та́барышкі (, ) — былая вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Гудагайскага сельсавета.
Скасавана 17 лістапада 1986 года, злілася з пасёлкам ГудагайРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..
Назва Ёсць літоўскае прозвішча TabarasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1007., латышскае Tabarshttps://uzvardi.lv/surname/771186. Сярод старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомыя асновы Ta-, Bar-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 77, 147..
У Літоўскай Метрыцы (кн. 3) ёсць адпісанне ўладання ў Эйшышскай воласці "Янъку, Табареву сыну"Lietuvos Metrika. Kn. 3. Vilnius, 1998. С. 24..
Паводле А. Мікуса, прозвішчы тыпу ружанскага Табароўскі ад старажытнага балцкага двухасноўнага імені Ta-baras, асновы якога ў адваротным парадку ў латышскім прозвішчы BartaА. Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — М., 2025. — С. 89..
Крыніцы
Спасылкі