Ахоцкі завулак — завулак у Паўночным пасёлку Заводскага раёна Мінска. У шырокім доступе няма звестак аб паходжанні назвы, але, калі судзіць па тэндэнцыі даваць назвы вуліцам Паўночнага пасёлка ў гонар гарадоў Сібіры, этымалогія тапоніма можа быць звязана з пасёлкам Ахоцк. Забудова завулка складаецца пераважна з некалькіх жылых шматпавярховых дамоў і дамоў сядзібнага тыпуПаводле архітэктурнай базы Рhotobuildings. Завулак ідзе ад забудовы вуліцы Варвашэні, паралельна Ахоцкай вуліцы, перасякае Байкальскую вуліцу, пасля чаго робіць паварот у бок Ахоцкай вуліцы ў раёне дома 117 гэтай вуліцы і завяршаецца скрыжаваннем з ёйПаводле карт Яндэкс.
Славутасці Інтэрнат супрацоўнікаў «Мінсктранса» (д. 117); д/с № 427 (д. 15); СШ № 68 (д. 17, забудова 1962—1963 гадоў); АТС (д. 135, забудова 1986—1987 гадоў па праекце В. В. Барташэвіча).
Цікавыя факты Ахоцкі завулак ідзе па прамой, паралельна Ахоцкай вуліцы, не даходзячы да Байкальскай вуліцы, і спыняецца ў раёне АТС, потым аднаўляецца ў выглядзе скрыжавання з Байкальскай крыху ўбаку, бліжэй да парковак на гэтай вуліцы, і ідзе далей выгібамі. Таксама частка завулка знаходзіцца на адрэзку паміж Ахоцкай вуліцай у яе пачатку і вуліцай Варвашэні. Дом 19 быў пабудаваны пад яслі-сад № 433 па праекце М. І. Чаркасавай у 1982 годзе, але ў 2001 годзе быў закінутыАпісанне будынка ў базе Photobuildings. Пазней па гэтым адрасе былі пазначаны Царква Святога Духа і дзіцячая філармоніяМинск, Заводской район, Северный посёлок, Охотский переулок, 19 — Бывшая церковь Святого Духа (детская филармония) в Минске. У 2014 годзе там быў закінуты будынак дзіцячага садаЗаброшенный детский сад (фотографии). У 2015 годзе закінуты будынак знеслі і замест яго ўзвялі 9-павярховы жылы дом.
Крыніцы
Спасылкі Ахоцкі завулак на ATO.BY Ахоцкі завулак у базе даных Геадзэн Ахоцкі завулак у архітэктурнай базе Рhotobuildings Ахоцкі завулак на Wikimapia.org
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)