Берта фон Зутнер (баранеса Берта фон Зутнер, ; народжаная Кiнскi, ; , Прага — , Вена) — аўстрыйская пісьменніца, дзеяч міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1905) і другая жанчына наогул, якая атрымала Нобелеўскую прэмію (пасля Марыі Кюры).

Дзейнасць У 1892 г. Берта фон Зутнер разам з Альфрэдам Фрыдам засноўвае пацыфісцкі часопіс «Далоў зброю!», у якім вядзе рубрыку «Каментары на палях па сучаснай гісторыі».

90-я гг. XIX ст. сталі перыядам рэзкага нарастання мілітарызму; Зутнер ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх канферэнцый міралюбных сілаў, прычым часта аказвалася адзінай жанчынай-дэлегатам. Берта і яе муж Альберт фон Зутнер прыклалі нямала намаганняў для арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падрыхтоўкі Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899 г. Пасля смерці мужа ў 1902 г. Зутнер працягвае актыўную пацыфісцкую дзейнасць, здзяйсняе турнэ па ЗША і Германіі, выступаючы з лекцыямі (1904—1905), сустракаецца з прэзідэнтам ЗША Тэадорам Рузвельтам.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Постаці Аўстра-Венгрыі