Рушчыцы (таксама Рошчыцы, Збірагоўскія-Рушчыцы) — шляхецкі род герба «Ліс» беларускага паходжання.

Паходзіў з Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У XV стагоддзі валодалі маёнткам Кодань у Брэсцкім павеце на рацэ Буг (цяпер Польшча).

У Багданаўскім архіве Рушчыцаў захоўваўся пергамент 1511 года, найстарэйшы дакумент сярод тых, на падставе якіх у 1817 годзе быў зроблены вывад шляхецтва РушчыцаўДакумент у публікацыі прыведзены ў дакладнай польскай транскрыпцыі арыгінальнага кірылічнага тэксту на старабеларускай мове..

Згаданыя ў дакуменце браты Фёдар (Хацка) і Афанас Рошчычы лічацца родапачынальнікамі роду. Як вынікае з дакумента, у 1511 годзе яны прадалі свой дзедзічны маёнтак Кодань Івашку СапегуРыбчонак Сяргей. Рэестр дакументаў архіва канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі за 1758 г. // Сапегі. Асобы, кар’еры, маёнткі. Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск: Выдавец А.М.Янушкевіч, 2018. С. 274. . Пазней, у 1564—1568 гадах, у выніку абмену з каралеўскім скарбам, Рушчыцы атрымалі маёнтак Макраны (замест Збірагоў і Гершановічаў).

У XVI стагоддзі радавым гняздом Рошчычаў быў маёнтак Збірагі над ракой Мухавец (цяпер у Брэсцкім раёне), праз што прадстаўнікі роду атрымалі мянушку Збірагоўскія.

Першыя вядомыя Рошчычы вызнавалі праваслаўе, з часам пачалі пераходзіць у каталіцтва. Некаторыя прадстаўнікі роду ў XVI ст. былі кальвіністамі.

У XIX—XX стагоддзях галоўнай рэзідэнцыяй роду стаў маёнтак Багданава. Значную ўвагу захаванню гісторыі роду надаў мастак Фердынанд Рушчыц, які сабраў у Багданаве багаты сямейны архіўFerdynand Ruszczyc : życie i dzieło : księga zbiorowa / red. Jan Bułhak. — Wilno : Skład Główny Księgarni św. Wojciecha ; w Tłoczni Artystycznej Grafika Stanisława Turskiego, 1939. — XXVIII, 481 s., k. tabl., s. tabl. : il., fot. ; 31 cm..

Вядомыя прадстаўнікі

Фёдар (Хацка) Рушчыц (кан. XV — пач. XVI ст.), адзін з родапачынальнікаў. Разам з братам Афанасам прадаў маёнтак Кодань у 1511 годзе. Міхна (Міхал) Рушчыц, сын Фёдара. Уладальнік маёнтка Макраны. Меў сыноў Яраша, Пятра і Алехну (Аляксандра). Ян Рушчыц (XVII ст.), сын Багдана Ярашавіча. Каралеўскі сакратар у часы караля Яна Казіміра. Атрымаў ад караля прывілей на зямлю ў Берасцейскай эканоміі за ваенныя заслугі і страты, панесеныя падчас войнаў. У 1680 годзе набыў маёнтак Барысавічы. Рафал Рушчыц, вядомы юрыст-кальвініст (XVI—XVII стст.). Міхал Рушчыц (XVIII ст.), сын Казіміра. Ротмістр смаленскі. Жонка — Мар'яна з Крываблоцкіх. Меў шасцярых сыноў, сярод якіх быў дзед вядомага мастака Фердынанда. Фердынанд Рушчыц (1870—1936), сын Эдуарда. Вядомы жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Заснавальнік «Багданаўскага архіва» роду.

Крыніцы

Літаратура Ferdynand Ruszczyc : życie i dzieło : księga zbiorowa / red. Jan Bułhak. — Wilno : Skład Główny Księgarni św. Wojciecha ; w Tłoczni Artystycznej Grafika Stanisława Turskiego, 1939. — XXVIII, 481 s., k. tabl., s. tabl. : il., fot. ; 31 cm.

Славутасці

Катэгорыя:Рушчыцы (род)