«Кото́вец» — падпольная газета партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага (Мінская вобласць). Выдавалася на рускай мове ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя Газета выходзіла ў друкарні Лагойскага падпольнага райкама КП(б)Б у Руднянскім лесе (Лагойскі раён Мінскай вобласці).
Вядомыя наступныя нумары: № 1 ад 7 лістапада 1943 г., № 2 ад 23 снежня 1943 г., № 3 ад 23 лютага 1944 г., № 4 ад 26 сакавіка 1944 г..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Культура Лагойскага раёна