Карынфская вайна — баявыя дзеянні паміж кааліцыяй старажытнагрэчаскіх гарадоў-дзяржаў (Фівы, Аргас, Карынф, Эліда, Акарнанія і інш.) на чале з Афінамі супраць Пелапанескага саюза на чале са Спартай у 395—387 да н.э.
Выклікана імкненнем грэчаскіх дзяржаў вызваліцца ад гегемоніі Спарты. Антыспартанскую кааліцыю падтрымала Персія, якая з 399 да н.э. вяла вайну супраць Спарты. Пабудаваны за грошы Персіі ваенны флот пад камандаваннем афіняніна Конана нанёс у 395 каля в-ва Кнід паражэнне спартанцам. Баючыся ўзмацнення Афін ва ўмовах перамог антыспартанскай кааліцыі, Персія перайшла на бок Спарты. Эканамічна спустошаныя Афіны вымушаны былі прыняць прадыктаваны Персіяй Анталкідаў мір (387 ці 386), паводле якога Персія стала галоўным арбітрам грэчаскіх спраў, большасць грэчаскіх дзяржаў атрымала аўтаномію, абмяжоўваліся дзеянні Афін, забараняліся ўсялякія саюзы (акрамя Пелапанескага).
Літаратура
Катэгорыя:Войны Старажытнай Грэцыі