Іва́н Драку́ла або Іва́шка Драку́ла (Віцебск — ?) — беларускі разьбяр па косці і дрэве ў XVII стагоддзі. У 1654—1676 гадах працаваў у Аружэйнай палаце Масквы. Жыў на Броннай слабадзе з іншымі выхадцамі з Вялікага Княства Літоўскага. Вырабляў кубкі, грабяні, куфэркі і іншыя рэчы, якія захавалі яго асабісты подпіс. Звольнены з Аружэйнай палаты за п’янства.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Разьбяры Беларусі Катэгорыя:Разьбяры Расіі