«Акты Літоўска-Рускай дзяржавы» () — зборнік дакументаў па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стагоддзяў. Выдадзены ў Маскве гісторыкам М. В. Доўнар-Запольскім. Выданне складаецца з вып. 1 (1899) і т. 2 (1897).

Змест У зборніку змешчаны дакументы на старабеларускай і лацінскай мовах, узятыя з Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.

Сярод апублікаваных матэрыялаў: прывілеі гарадам на магдэбургскае права; велікакняжацкія граматы на землі; інвентары; матэрыялы вальных соймаў: Віленскіх (1563 і 1565), Гарадзенскіх (1567 і 1568), Люблінскага (1569); апісанне межаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай (1523); попіс гарадоў ВКЛ з указаннем колькасці воінаў, адпраўленых імі на вайну (каля 1513 года); кантракты на арэнду велікакняжацкіх мытняў і корчмаў; прыходна-расходныя кнігі велікакняжацкіх пісараў; уставы сялянам гаспадарскіх уладанняў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Кнігі 1897 года Катэгорыя:Кнігі 1899 года