Дзяніс Леанідавіч Каржыцкі () — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (з 2025). Кандыдат эканамічных навук (2007).

Біяграфія Нарадзіўся 27 верасня 1977 года.

У 2000 годзе з адзнакай скончыў аўтатрактарны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэмііАвтотракторный факультет, 1951—2011 : к 60-летию со дня образования Автотракторного факультета / БПИ-БГПА-БНТУ ; редкол.: В. В. Равино (гл. ред.) [и др.. — Минск : БНТУ, 2011. — 189 с. — С. 184.] па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю», у 2004 годзе скончыў аспірантуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай». У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Абгрунтаванне перспектыўнай патрэбнасці грузавых аўтатранспартных прадпрыемстваў у персанале»Обоснование перспективной потребности грузовых автотранспортных предприятий в персонале: диссертация на соискание ученой степени кандидата экономических наук: 08.00.05: защищена 10.01.2007: утверждена 11.04.2007 / Коржицкий Денис Леонидович.

У 2007—2010 гадах працаваў галоўным бухгалтарам, выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара і намеснікам генеральнага дырэктара — галоўным бухгалтарам адкрытага акцыянернага таварыства «АТЭП-5» (г. Мінск).

З 2010 па 2011 гады — начальнік планава-эканамічнага аддзела вытворча-будаўнічага закрытага акцыянернага таварыства «ТрэстПрамбуд» (г. Мінск).

У 2011—2019 гадах займаў пасаду намесніка начальніка аддзела эканамічнага аналізу і статыстычнай справаздачнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю «Трайпл».

З 2019 па 2023 год — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.

У 2023 годзе пераведзены на пасаду першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 20 лістапада 2025 года назначаны Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.Указ Президента Республики Беларусь от 20 ноября 2025 года № 408 «О Д. Л. Коржицком»

Крыніцы

Спасылкі Коржицкий Денис Леонидович