Ма́длен Ко́рбел О́лбрайт (, ,  — , ) — амерыканскі дыпламат.

Дзяржаўны сакратар ЗША (1997—2001 гг.), першая жанчына на гэтай пасадзе.

Біяграфія Мары́я Я́на Ко́рбелава () нарадзілася ў Чэхаславацкай Рэспубліцы ў яўрэйскай сям’і. Пасля нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў 1939 годзе сям’я перабралася ў Лондан, у 1949 годзе – у ЗША. У 1957 годзе Мадлен атрымала амерыканскае грамадзянстваБиография бывшего госсекретаря США Мадлен Олбрайт.

У 1959 годзе яна скончыла прыватны жаночы каледж Wellesley, затым працавала ў газеце The Denver Post, дзе пазнаёмілася з Джозэфам Олбрайтам, за якога выйшла замуж. У іх нарадзіліся трое дзяцей, але пазней пара развяласяЖелезная леди американской дипломатии.

Вучылася ў Калумбійскім універсітэце, дзе ў 1968 годзе атрымала ступень магістра па публічным праве і дзяржаўным кіраванні. Там жа, у 1976 годзе, абараніла доктарскую дысертацыю, прысвечаную ролі прэсы ў «Пражскай вясне» 1968 года.

Палітычная кар’ера Мадлен Олбрайт пачалася з працы на сенатара Эдмунда Маскі – у 1972 годзе яна займалася зборам ахвяраванняў для яго выбарчай кампаніі, а затым была яго памочнікам.

У 1976 годзе адзін з універсітэцкіх выкладчыкаў Мадлен, Збігнеў Бжэзінскі, стаў дарадцам па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта Джымі Картэра — і запрасіў Олбрайт у свой апарат. Пры Рональдзе Рэйгане яна пакінула дзяржслужбу.

У 1982–1993 гадах выкладала ў Школе дыпламатычнай службы Джорджтаўнскага ўніверсітэта (вяла семінар па палітыцы СССР і краін Усходняй Еўропы), таксама была дарадцам Дэмакратычнай партыі па замежнай палітыцыБРЭ. Олбрайт Мадлен .

У 1993 годзе Біл Клінтан, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах, прызначыў яе пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН. На гэтай пасадзе яна зарэкамендавала сябе як цвёрды і няўступлівы дыпламат.

У студзені 1997 года была прызначана дзяржаўным сакратаром ЗША. Выступала за правядзенне Злучанымі Штатамі актыўнай наступальнай знешняй палітыкі і курсу на лідарства ў свеце, за ўзмацненне ролі ЗША ў НАТА.

Пасля сыходу з пасады кіраўніка Дзярждэпартамента ў студзені 2001 года яна заснавала кансалтынгавую фірму Albright Group. У розныя гады ўваходзіла ў склад саветаў дырэктараў шэрагу няўрадавых структур.

Факты Мадлен Олбрайт – вядомы калекцыянер розных брошак (у яе калекцыі іх больш за 200), якімі яна любіла выказваць свой настрой і намерыУроженка Праги Мадлен Олбрайт четверть века назад стала госсекретарем СШАКак Мадлен Олбрайт придумала язык брошей. У 2015 годзе сустрэлася з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Таццянай Караткевіч.

Кнігі Madam Secretary (2003) ISBN 0-7868-6843-0 The Mighty and the Almighty: Reflections on America, God, and World Affairs (2006) ISBN 0-06-089257-9.

Крыніцы

Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі ЗША пры ААН Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША