Генадзь Аляксандравіч Баравік (? — , Мінск) — беларускі архітэктар. Член Беларускага саюза архітэктараў.

Біяграфія У 1972 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Шмат гадоў працаваў у праектным інстытуце «Белнафтахім». У апошнія гады працаваў у «Творчай майстэрні архітэктара А. П. Назарава».

Памёр 24 лістапада 2025 года ў Мінску. Развітанне прайшло 26 лістапада.

Творчасць Па праектах Г. А. Баравіка па ўсёй рэспубліцы пабудаваны аўтазаправачныя станцыі (АЗС).

У складзе аўтарскага калектыву пры яго ўдзеле (у майстэрні А. П. Назарава) былі распрацаваны: праект рэканструкцыі Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра ў Ждановічах; завод «Белтэкс Оптык» па вуліцы Фурманава ў Лідзе; шматкватэрны жылы дом па вуліцы Машэрава ў Маладзечне; праект рэканструкцыі будынка Дома культуры пад вытворчасць дэкаратыўнай касметыкі ў гарадскім пасёлку Радашковічы; 18 аўтазаправачных станцый і іншыя аб’екты.

Крыніцы

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Памерлі 24 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 2025 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Мінску