Востраў Папова () — востраў у архіпелагу Імператрыцы Яўгеніі ў заліве Пятра Вялікага Японскага мора, за 20 км на поўдзень ад Уладзівастока і за 0,5 км на паўднёвы захад ад в. Рускага, ад якога аддзелены пралівам Старка. Названы ў гонар адмірала Андрэя Аляксандравіча Папова. На востраве размешчаны пасёлак. Насельніцтва — 1200 (2016).
Востраў Папова ўваходзіць у склад Уладзівастоцкай гарадской акругі. Насельніцтва паводле перапісу 2002 года склала 1316 чалавек, Плошча вострава 1240 га ці 12,4 км². Рэльеф тыповы для поўдня Прымор’я. Максімальная вышыня над узроўнем мора — 158 метраў. Берагавая лінія прадстаўлена пяшчанымі і галечным пляжамі, якія чаргуюцца са скалістымі абрывамі.
За 4 км на захад ад вострава знаходзяцца астравы Два Браты.
Паміж горадам і востравам існуе рэгулярная паромная пераправа з Уладзівастока і пераправа праз праліў Старка на баржы, курсіруе пасажырскі цеплаход.
Востраў Папова, нароўні з востравам Рускі, з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку жыхароў Уладзівастока. На востраве дзейнічае некалькі турбаз і баз адпачынку, кожнае лета разбіваюцца намётавыя лагеры. Лепшы час для адпачынку — з ліпеня па канец верасня. Сярэдняя тэмпература вады ў жніўні 22 °C. Катэгорыя:Астравы Расіі