Баранцэ́вічы () — шляхецкі род герба «Ляліва». Прадстаўнікі роду ў XVII—XVIII стагоддзях жылі ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, а пазней, у XIX стагоддзі — на тэрыторыі Слуцкага, Мазырскага, Рагачоўскага і Слонімскага паветаў Расійскай імперыі.

Гісторыя Род вядомы з XVII стагоддзя. Першым дакументальна засведчаным прадстаўніком ёсць Іван Баранцэвіч. Яго сын Барталамей жыў у Новагародскім павеце ВКЛ. Наступныя пакаленні рассяліліся па тэрыторыі сучаснай Беларусі, займаючы розныя пасады ў мясцовай адміністрацыі і войску як да падзелаў Рэчы Паспалітай, так і пасля далучэння зямель да Расійскай імперыі.

Баранцэвічы былі прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 31 студзеня 1802 года і ўнесены ў 6-ю частку дваранскай радаводнай кнігі (старажытнае дваранства). Пазнейшыя зацвярджэнні ўказамі Сената адбыліся 22 снежня 1836 года, 4 чэрвеня 1853 года і 19 жніўня 1854 года (указ № 12 060).

Род Баранцэвічаў быў пароднены з такімі шляхецкімі радамі як Кунцэвічы, Орды, Арамовічы, Зяляновічы, Каспароўскія і Лукашэвічы.

Уладанні У XVII стагоддзі Баранцэвічы валодалі маёнткі Трацэвічы і Куковічы. Маёнтак Куковічы Іван Баранцэвіч па загадзе караля Яна III 21 сакавіка 1690 года перадаў КандратовічуВыпіс актыкаваны ў 1801 годзе ў Слуцкім павятовым судзе.. Фальваркам Трацэвічы ў Новагародскім павеце валодаў яго сын Барталамей, аб чым сведчаць квіткі аб выплаце падаткаў на войска Рэчы Паспалітай (1732, 1736)Два квіткі аб выплаце падаткаў з маёнтка Трацэвічы актыкаваныя 1 кастрычніка 1800 года ў Слуцкім земскім судзе.. Гэты маёнтак быў прададзены 5 жніўня 1756 годаАкт продажу актыкаваны 30 жніўня 1756 года ў Навагрудскім земскім судзе..

У XIX стагоддзі прадстаўнікі роду валодалі або арандавалі іншыя землі. Міхаіл Баранцэвіч у 1795 і 1816 гадах трымаў у арэндзе маёнтак Бобрыкі ў Мазырскім павецеСведчанні ўраднікаў і абывацеляў актыкаваны ў Слуцкім земскім судзе ў 1802 годзе.. Ігнаці Баранцэвіч валодаў фальваркам Галынь, а Казімір Баранцэвіч набыў у гродскага суддзі Слонімскага павета Арамовіча фальварак Ваўчова з пяццю сялянскімі дварамі. У канцы XIX стагоддзя Ігнаці Баранцэвіч (нар. 1856) валодаў маёнткам Устронь у Слонімскім павеце. Іншыя галіны роду жылі ў мястэчку Мядзведзічы, засценку Востраў Боркі, фальварку Астрэйкі — усе ў Слуцкім павеце, вёсцы Надзейкавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні і ў горадзе Пінску.

Вядомыя прадстаўнікі Іван Баранцэвіч (нар. 1784) — штабс-капітан расійскай арміі (узг. 1818)Патэнт на ранг штабс-капітана актыкаваны ў Слуцкім земскім судзе., пасля выхаду ў адстаўку служыў віцэ-рэгентам Слуцкага падкаморскага суда. Жонка — Фёкла з роду Кунцэвічаў. Антоні Баранцэвіч — ксёндз Мядзведзіцкага касцёла (згадваецца ў 1828 годзе)Інсталяцыя на Мядзведзіцкую плябанію выдадзена біскупам мінскім Матэвушам Ліпскім.. Ілля-Антоні Баранцэвіч (нар. 20.06.1833) — каталіцкі святар, выхаванец Мінскай рымска-каталіцкай семінарыі, служыў капеланам Наўгародскага кадэцкага корпуса. Мікалай-Ігнаці Баранцэвіч (нар. 09.08.1834) — капітан 93-га Іркуцкага пяхотнага палка, выйшаў у адстаўку ў 1866 годзе. Уладзімір (Уладзіслаў-Сігізмунд) Баранцэвіч (хрышчоны 25.12.1865) — фельчар, пазней лекарскі памочнік у Абухаўскім шпіталі ў Санкт-Пецярбургу. Быў ахрышчаны ў лютэранскай кірсе, але ў 16 гадоў прыняў праваслаўе. Калежскі асэсар, узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава 2-й ступені за службу па дзіцячых прытулках.

Радавод

1. Іван, валодаў маёнткамі Трацэвічы і Куковічы (узг. 1690) 2/1. Барталамей, валодаў фальваркам Трацэвічы (прадаў у 1756) 3/2. Міхаіл, арандаваў маёнтак Бобрыкі (узг. 1795, 1816) 5/3. Ігнаці, губернскі сакратар, валодаў фальваркам Галынь 6/3. Вікенцій (нар. 1775), штабс-капітан 7/3. Іван (нар. 1784), штабс-капітан, пасля адстаўкі — віцэ-рэгент Слуцкага падкаморскага суда; жонка — Фёкла з Кунцэвічаў 13/7. Мікалай-Ігнаці (нар. 1834), капітан; жонка — Амалія з Зеляновічаў 27/13. Уладзімір (Уладзіслаў-Сігізмунд) (нар. 1865), калежскі асэсар, лекарскі памочнік; жонка — Ганна Іллінічна Лукашэвіч 32/27. Яўген (нар. 1889) 14/7. Валяр’ян-Ігнаці (нар. 1831) 15/7. Аляксандр 8/3. Якаў (нар. 1792), калежскі рэгістратар Слуцкага земскага суда; жонка — Анэля з Кунцэвічаў 16/8. Стэфан-Вікенцій (нар. 1833) 17/8. Іосіф-Ігнаці (нар. 1825), жыў у фальварку Астрэйкі 18/8. Станіслаў-Юстын (нар. 1837) 19/8. Канстанцін (нар. 1842) 9/3. Антоні (узг. 1828), ксёндз Мядзведзіцкага касцёла 4/2. Антон, жонка — Марыяна 10/4. Адам (нар. 1765), жыў у засценку Востраў Боркі 20/10. Іван (нар. 1823), губернскі сакратар, паштмайстарскі памочнік у Пінску 28/20. Канстанцін (хр. 1847) 11/4. Станіслаў (нар. 1771), жыў у вёсцы Надзейкавічы; жонка — Вікторыя з Ордаў 21/11. Ілля-Антоні (нар. 1833), ксёндз, капелан 22/11. Аляксандр-Грыгоры (нар. 1836) 12/4. Казімір (нар. 1776), валодаў фальваркам Ваўчова 23/12. Іосіф (нар. 1817) 24/12. Аляксандр-Мацвей (нар. 1820) 25/12. Тэафіл-Францішак (нар. 1824), калежскі сакратар; жонка — Люцыяна 29/25. Аляксандр-Цэзар (хр. 1857) 30/25. Люцыян-Францішак (нар. 1856) 26/12. Іван-Станіслаў (нар. 1822), жонка — Францішка з Каспароўскіх 31/26. Ігнаці (нар. 1856), жыў у маёнтку Устронь

Крыніцы

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя