Пятро́ўскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км у напрамку на паўночны захад ад горада Глыбокае, каля вёскі Пятроўшчына.
Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,04 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 1,34 млн м³. Плошча вадазбору 76,7 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным усходзе да 10 м), разараныя, спадзістыя, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пад хмызняком. Вышыня берагоў да 0,2 м, у паўднёвай, паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй частках берагі абразійныя вышынёй 0,5—1 м. Дно возера плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем, на поўначы, усходзе і поўдні ўздоўж берага апясчаненым ілам. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 40 % плошчы возера. Праз Пятроўскае працякае рака Дабрылаўка.
У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Паблізу ад заходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога .
Літаратура Пятроўскае возера // Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — С. 345.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны