Наталля Мікалаеўна Аліпчанка (нар. , Мінск) — беларуская архівістка.

Біяграфія Нарадзілася 20 мая 1967 года ў Мінску. У 1986 годзе скончыла сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 24 імя М. Кедышкі.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі працуе з сакавіка 1987 года. Пачынала працоўны шлях сакратаром-машыністкай. У 1988 годзе стала архівістам 2-й катэгорыі ў аддзеле інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Са жніўня 2003 года працуе архівістам 2-й катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.

Прафесійная дзейнасць Займаецца выдачай і прыёмам спраў са сховішча ў чытальную залу і супрацоўнікам архіва, праверкай нумарацыі і нумараваннем аркушоў дакументаў, праверкай наяўнасці і стану спраў. Адказвае за захаванасць дакументаў комплексу былой Мінскай губерні архіўнага сховішча № 3.

Узнагароды Ганаровыя граматы архіва.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 20 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі