3 мая 2025 года на фоне грамадзянскай вайны ў Судане грузавы самалёт Boeing 737-290C Advanced кампаніі IBM Airlines быў знішчаны ў аэрапорце Ньяла ўрадавымі войскамі.

Самалёт вылецеў з аэрапорта Вау (Паўднёвы Судан) і, паводле заяў урадавых войск, перавозіў зброю для мяцежных Сіл аператыўнай падтрымкі (САП), якія ў той час кантралявалі Ньялу.

Паводле розных крыніц, борт быў альбо разбомблены на зямлі,, альбо збіты, калі заходзіў на пасадку .

Рэгістрацыйны нумар знішчанага борта — 5Y-CKD. Пабудаваны ў 1981 годзе. У 2014 годзе набыты кампаніяй IBM Airlines.

На борце самалёта знаходзілася ад 20 да 90 чалавек (усе загінулі). У тым ліку абодва пілоты і 18 грамадзян ААЭ, а таксама, паводле некаторых звестак, 70 грамадзян Судана, якіх перавозілі па медыцынскіх паказанняхhttps://www.alamssar.com/413743https://www.sudanakhbar.com/1646141.

Капітанам рэйса быў 52-гадовы кенійскі пілот Майкл Джордж Олуач Ньямодзі — брат адваката прэзідэнта Кеніі Уільяма Рута, Пола Ньямондзі. Другім пілотам быў паўднёвасуданскі лётчык Самсон Ахідэ — генеральн сакратар Асацыяцыі паўднёвасуданскіх пілотаў. Раней служыў у вайсковай авіяцыі.

Гэты інцыдэнт узмацніў падазрэнні, што Кенія падтрымлівае і забяспечвае суданскіх мяцежнікаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2025 года катэгорыя:Май 2025 года Катэгорыя:Падзеі 3 мая Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Судане