Аўгуст Людвіг Шлёцэр (; , Гагштат — , Гётынген) — нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык.

Біяграфія Вучыўся ва універсітэтах Вітэнберга і Гётынгена. У 1761 годзе прыехаў у Расійскую імперыю ў якасці хатняга настаўніка дзяцей гісторыка Герарда Мілера. Па яго пратэкцыі трапіў у Імператарскую акадэмію навук дзе працаваў у 1761-1767 гадах, ад'юнкт з 1762 года. Шлёцэр першы, хто заняўся вывучэннем арыгінала Радзівілаўскага летапісу, які трапіў у бібліятэку акадэміі падчас Сямігадовай вайны. Ганаровы член і прафесар рускай гісторыі акадэміі з 1765 года. Адзін з аўтараў так званай «нарманскай тэорыі» узнікнення дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе — Русі. Вёў навуковую палеміку з Міхаілам Ламаносавым, садзейнічаў публікацыі «Гісторыі Расійскай» Васіля Тацішчава. У 1768 годзе вярнуўся ў Германію, атрымаў месца прафесара Гётынгенскага універсітэта, выкладаў гісторыю і статыстыку. 3 1769 — замежны ганаровы член Расійскай імператарскай акадэміі навук. Аўтар прац па старажытнаславянскай граматыцы, гісторыі, палеаграфіі. У 1803 годзе за працы па гісторыі ўзнагароджаны расійскім Ордэнам Святога Уладзіміра IV ступені і атрымаў дваранскую годнасць. 3 1804 года член Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх. У апошнія гады жыцця прызнаў і даказваў аўтэнтычнасць «Слова пра паход Ігараў». Працы Шлёцэра мелі вялікі навуковы рэзананс у расійскай гістарыяграфіі 2-й паловы XVIII — XX ст.

Творы «Несторъ. Russische Annalen in ihrer Slavonischen GrundSprache: verglichen, von SchreibFelern und Interpolationen moglich gereinigt, erklart, und ubersetzt, von August Ludwig von Schlozer, Hofrath und Professor der StatsWissenschaften in Gottingen, des Kaiserl[ichen] Russischen Ordens des heil[igen] Wladimirs 4ter Klasse Ritter». Gottingen: bei Heinrich Dieterich, 1802—1805, Teile 1-4; von Vandenhoek und Ruprecht, 1809, Teil 5.; яе пераклад на рускую: «Нестор. Русские летописи на древнеславянском языке, сличенные, переведенные и объясненные А. Шлецером». СПб., 1808.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Большой биографический словарь. — М., 2007.

Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі