Агля́д — від сцэнічнага паказу, у якім сродкамі тэатра, кіно, радыё, тэлебачання ці эстрады падаюцца падзеі, з’явы і факты жыцця.
Структура Складаецца з асобных сцэн, эстрадных, харэаграфічных, музычных, вакальных нумароў, якія аб’яднаны агульным сюжэтам.
Гісторыя Жанр узнік у 1830-я гады ў Францыі і меў надзённы, актуальны характар. З канца XIX стагоддзя ператварыўся ў пацешлівыя відовішчы, такія як рэвю і мюзік-хол.
У беларускай культуры У беларускім народным тэатры своеасаблівай формай агляду былі ігрышчы, выступленні скамарохаў, школьнага тэатра, батлейкі, у якіх дэманстраваліся бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. У 1920—1930-я гады форму агляду мелі агітацыйна-мастацкія паказы на актуальныя палітычныя ці вытворча-бытавыя тэмы. У сучаснасці элементы жанру выкарыстоўваюцца ў тэатрах сатыры і мініяцюр.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Віды і жанры тэатра Катэгорыя:Эстрада Катэгорыя:Тэлебачанне Катэгорыя:Радыёвяшчанне