«ВІА Гра» (, ) — папулярны ўкраінскі музычны вакальны гурт, створаны 3 верасня 2000 года ў Кіеве. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам мноства прэмій, у тым ліку «Залаты дыск», «Залаты грамафон». Характэрнай асаблівасцю калектыву з’яўляецца частая ратацыя ўдзельніц, што сведчыць аб тым, што поспех ВІА Гра шчыльна звязаны з работай прадзюсараў Канстанціна Меладзэ і Дзмітрыя Касцюка. Назва групы — алюзія на лекавы прэпарат Віягра (таксама ёсць іншая версія: ВІА — вакальна-інструментальны ансамбль; па-ўкраінску. Гра — гульня).
Гісторыя
2000 3 верасня на тэлеканале «Біз-ТБ» адбыўся першы паказ дэбютнага відэа гурта ВІА Гра «Спроба № 5». Першапачатковы склад калектыву дуэт — Алёна Вінніцкая і Надзея Граноўская.
2001 Дэбютны альбом гурта ВІА Гра «Спроба № 5».
2002 З-за цяжарнасці з групы сыходзіць Надзея. Прадзюсары вырашаюць ператварыць дуэт у трыо, і гурт пачынае працаваць у сваім першым трыо: Алена Вінніцкая, Ганна Седакова, Таццяна Найнік. 12 верасня скончыліся здымкі кліпа на песню «Good morning, тата!». Дадзеная праца характэрная тым, што ў відэа зняліся чатыры вакалісткі: у гурт вярнулася Надзея. З-за яе вяртання, у лістападзе гурт пакідае Таццяна Найнік.
2003 Алёна Вінніцкая пакідае гурт, яе месца займае Вера Брэжнева. Залаты склад гурта ВІА Гра: Вера Брэжнева, Ганна Седакова, Надзея Граноўская. Выпуск другога альбома «Стоп! Знята!». Пачатак заваявання сусветнага рынку: Японскі рэліз альбома «Stop! Stop! Stop!», здымкі ў розных праграмах на каналах" «MTV Asia» і «Fuji TV», фотаздымкі для японскага часопіса «Playboy». Увосень выходзіць альбом «Біялогія».
2004 Ганна Седакова з-за цяжарнасці звальняецца з калектыву. Яе месца займае Святлана Лабада. Агульнаеўрапейскі рэліз альбома "Stop! Stop! Stop! ". Чарговая замена: Святлану Лабаду звальняюць з гурта і яна пачынае сольную кар’еру. Святлану ў групе замяняе Альбіна Джанабаева.
2005 Выпуск чарговага альбому «Дыяменты». Да канца года Надзея Граноўская і Вера Брэжнева заяўляюць пакінуць гурт. Аднак Вера застаецца.
2006 Надзею Граноўскую замяніла Крысціна Коц-Готліб, а яе ў сваю чаргу замянілі на Вольгу Карагіну. Выпуск новага англамоўнага альбома «LML», а таксама DVD «Дыяменты» і MP3 «Дыяменты».
2007 Вольга Карагіна спыняе працу ў гурце ў сувязі з цяжарнасцю. На яе месца прыходзіць Меседа Багаўдзінава. Пазней сыходзіць Вера Брэжнева. Пасля сыходу Веры ВІА Гра становіцца дуэтам. На тэлеканале «РАСІЯ» паказваюць серыял «Трымай мяне мацней» з удзелам ВІА Гры. Рэліз альбома «Пацалункі».
2008 ВІА Гра зноў трыо. У калектыў прыходзіць Таццяна Котава — «Міс Расія 2006». І ў новым складзе запісваецца песня «My emancipation», якая стартуе на радыёстанцыях з сярэдзіны жніўня. А з 18 верасня пачынаецца ратацыя відэакліпа тэлеканалах Расіі. Рэліз альбома «Эмансіпацыя»
2009 Нечакана для ўсіх групу вымушана была пакінуць Меседа Багаўдзінава. Прычынай яе сыходу стала вяртанне Надзеі Мейхер-Граноўскай. Абноўленае трыо — Надзея Мейхер-Граноўская, Альбіна Джанабаева і Таццяна Котава адпраўляюцца ў тур па краінах Еўропы.
2010 22 Сакавіка 2010 Таццяна Котава пакінула гурт ВІА Гра па ўласным жаданні, ёй на замену прыйшла Ева Бушміна, фіналістка ўкраінскай «Фабрыкі зорак-3». У сваім новым складзе (Надзея Граноўская-Мейхер, Альбіна Джанабаева i Ева Бушміна) група ВІА Гра ўжо пабывала ў юбілейным туры ВІА-Граф па Украіне. Тур па Расіі намячаецца на восень 2010. Дэбют новага складу адбыўся 30 сакавіка на ўкраінскай тэлеперадачы «Вячэрні квартал». Ужо быў зняты новы кліп у абноўленым складзе на кампазіцыю пад назвай «Пайшоў прэч». 29 сакавіка актыўна пачынаецца ратацыя новай кампазіцыі гурта «Пайшоў прэч», 11 красавіка адбылася прэм’ера кліпа Пайшоў прэч. У верасні 2010 года гурт запісвае новы сінгл «Дзень без цябе» і здымае на яго відэа, рэжысёрам якога стаў украінскі кліпмейкер Сяргей Салодкая.
Склад Перыяд Склад 2000 — 2002 Алёна Вінніцкая Надзея Граноўская 2002 — 2002 Алёна Вінніцкая Таццяна Найнік Ганна Седакова 2002 — 2003 Алёна Вінніцкая Надзея Граноўская Ганна Седакова 2003 — 2004 Надзея Граноўская Ганна Седакова Вера Брэжнева 2004 — 2004 Надзея Граноўская Вера Брэжнева Святлана Лабада 2004 — 2006 Надзея Граноўская Вера Брэжнева Альбіна Джанабаева 2006 — 2006 Вера Брэжнева Альбіна Джанабаева Крысціна Коц-Готліб 2006 — 2007 Вера Брэжнева Альбіна Джанабаева Вольга Карагіна 2007 — 2007 Вера Брэжнева Альбіна Джанабаева Меседа Багаўдзінава 2007 — 2008 Альбіна Джанабаева Меседа Багаўдзінава 2008 — 2009 Альбіна Джанабаева Меседа Багаўдзінава Таццяна Котава 2009 — 2010 Надзея Граноўская Альбіна Джанабаева Таццяна Котава 2010 — 2011 Надзея Граноўская Альбіна Джанабаева Ева Бушміна 2011 — 2012 Альбіна Джанабаева Ева Бушміна Санта Дымопулас 2012 — 2013 Альбіна Джанабаева Ева Бушміна
Сінглы 2000 — Попытка № 5 2000 — Обними меня 2001 — Бомба 2001 — Я не вернусь 2002 — Стоп! Стоп! Стоп! 2002 — Good morning, папа 2003 — Не пакідай мяне, любімы! 2003 — Забі маю сяброўку 2003 — Вось такі справы 2003 — Акіян і тры ракі 2004 — Прыцягнення больш няма 2004 — Біялогія 2004 — Свет, аб якім я не ведала да цябе 2005 — Няма нічога горш 2005 — Дыяменты 2006 — Падману, але застанься 2006 — Л. М. Л. 2006 — Кветка і нож 2007 — Пацалункі 2008 — Я не баюся 2008 — My emancipation 2008 — Амерыканская жонка 2009 — Анты-гейша 2009 — Вар’ят 2010 — Пайшоў прэч! 2010 — Дзень без цябе
Студыйныя альбомы Спроба № 5 (2001) Спроба № 5 (перавыданне) (2002) Стоп! Знята! (2003) Біялогія (2003) Stop! Stop! Stop! (2004) (як Nu Virgos) Брыльянты (2005) Віа Гра. MP3 Collection (2006) L.M.L. (2007) (як Nu Virgos) Пацалункі (2007) Эмансіпацыя (2008)
Фільмаграфія Вечары на хутары блізу Дзіканькі (музычная камедыя), 2001 год) — Алёна Вінніцкая, Надзея Граноўская Папялушка (музычная камедыя, 2002 год) — Алёна Вінніцкая, Надзея Граноўская і Ганна Седакова Сарочынскі кірмаш (музычная камедыя, 2004 год) — Надзея Граноўская, Вера Брэжнева і Святлана Лабада Першы дома 2007 (навагодні мюзікл, 2006 год) — Вера Брэжнева, Альбіна Джанабаева і Вольга Карагіна Трымай мяне мацней (тэлевізійны серыял, 2007 год) — Альбіна Джанабаева, Меседа Багаудзінава Навагодняя ноч 2009 на Першым канале (навагодні мюзікл, 2008 год) — Альбіна Джанабаева, Меседа Багаудзінава і Таццяна Котава
Катэгорыя:Музычныя калектывы Украіны Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:ВІА Гра