Бары́с Алякса́ндравіч Кутавы́ (нар. , Ічня, Чарнігаўская вобласць, Украінская ССР) — беларускі інжынер-тэхнолаг паліграфічнай вытворчасці, кіраўнік выдавецтва «Беларускі дом друку» (1984—2003). Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Выдатнік друку Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся 6 мая 1938 года ў горадзе Ічня Чарнігаўскай вобласці ва Украіне ў сям'і ветэрынарнага ўрача і акушэркі. У 1955 годзе скончыў Ічнянскую сярэднюю школу.

У 1961 годзе скончыў Львоўскі паліграфічны інстытут імя Івана Фёдарава, атрымаўшы дыплом інжынера-тэхнолага паліграфічнай вытворчасці. Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны ў Мінск, у друкарню імя Сталіна (пазней — выдавецтва ЦК КПБ, цяпер — РУП «Выдавецтва „Беларускі дом друку“»).

На прадпрыемстве прайшоў шлях ад майстра да начальніка формнага цэха. У 1972 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па вытворчасці. З 1984 па 2003 год узначальваў выдавецтва.

Пад яго кіраўніцтвам уступалі ў строй новыя вытворчыя магутнасці, праводзілася мадэрнізацыя вытворчасці, асвойваліся перадавыя тэхналогіі друку. У канцы 1980-х гадоў выдавецтва ЦК КПБ стала адной з буйнейшых друкарняў у СССР. Пасля пераўтварэння ў «Беларускі дом друку» ў 1991 годзе прадпрыемства пад кіраўніцтвам Б. А. Кутавога асвоіла выпуск новых відаў прадукцыі, уключаючы бланкі беларускіх пашпартоў, ваенны білет, каштоўныя паперы і паштовыя маркі.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За доблесную працу» Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР Ганаровыя граматы Савета Міністраў БССР Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь Нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» Ганаровая грамата Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся 6 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1938 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ічні Катэгорыя:Супрацоўнікі Беларускага дома друку Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Выдатнікі друку Беларусі