«Блакі́тная кні́га Белару́сі» — энцыклапедычны даведнік, прысвечаны водным аб'ектам Беларусі. Выдадзены ў 1994 годзе ў Мінску выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» на беларускай мове.

Над энцыклапедыяй працавала рэдакцыйная калегія: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч, С. П. Самуэль, Б. І. Сачанка, І. П. Хаўратовіч і В. П. Якушка. Мастацкае афармленне выканаў В. Г. Загародні.

Змест У кнізе ў алфавітным парадку змешчана больш за 5,5 тысяч артыкулаў-даведак пра рэкі, ручаі, азёры, вадасховішчы і каналы (даўжынёй больш за 5 км), якія маюць уласную назву. Колькасць лічбавых характарыстык аб'екта, як і памер артыкула пра яго, адпавядаюць ступені яго даследаванасці.

Ва ўступным навукова-папулярным нарысе даецца абагульняльная характарыстыка водных аб'ектаў Беларусі. У канцы кнігі прыведзены кароткі слоўнік асноўных гідралагічных тэрмінаў і паняццяў. Выданне ілюстравана чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі, картасхемамі размяшчэння вадаёмаў, а таксама картамі глыбінь найбольш значных і даследаваных азёр, складзенымі ў лабараторыі азёразнаўства БДУ.

Бібліяграфічнае апісанне

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Гідраграфія Беларусі Катэгорыя:Кнігі 1994 года Катэгорыя:Выданні выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»