Лі́тара ў друкарскім наборы — прамавугольны брусочак з друкарскага сплаву, дрэва або пластмасы з рэльефнай (выпуклай) выявай (вочкам) літары, лічбы ці іншага знака на адным з яго тарцоў.
Апісанне і выкарыстанне Памеры літары вызначаюцца кеглем, таўшчынёй і ростам (пастаянны для ўсіх літар). Літары выкарыстоўваюцца як друкавальны элемент пры ручным ці літараадліўным наборы. Пры друкаванні вочка пакрываецца фарбай і дае адбітак на паперы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паліграфія Катэгорыя:Тыпаграфіка Катэгорыя:Кнігадрукаванне