Валянці́на Гена́дзеўна Кулі́к (нар. ) — беларускі юрыст, суддзя.
Біяграфія Нарадзілася 15 студзеня 1960 года.
З 23 студзеня 1997 года працавала суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. 27 верасня 2012 года была прызначана на гэтую пасаду бестэрмінова.
У снежні 2025 года вызвалена ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Дзейнасць Разглядала шэраг спраў, звязаных з дзейнасцю грамадзянскай супольнасці і палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі. У 2005 годзе палічыла законным афіцыйнае папярэджанне Міністэрства юстыцыі ў адрас Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. У 2008 годзе пакінула ў сіле рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі руху «За Свабоду». У 2010 годзе адмовіла заснавальнікам партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў іску супраць Мінюста, прызнаўшы нерэгістрацыю партыі законнай. У верасні 2012 года не задаволіла скаргу Аляксандра Мілінкевіча, які спрабаваў дамагчыся рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У 2020 годзе адмовіла ва ўзбуджэнні справы па заяве Віктара Бабарыкі супраць Цэнтральнай выбарчай камісіі за адмову ў рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты. Пакінула без задавальнення скаргу Беларускай асацыяцыі журналістаў на папярэджанне Мінюста. Разглядала справу аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».
Санкцыі Знаходзіцца ў санкцыйных спісах некаторых краін.
Крыніцы
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся 15 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:Асобы, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі (з 2020 года)