Крыс Ры (; ) — брытанскі вакаліст, гітарыст і кампазітар. Яго кампазіцыя «Driving Home for Christmas» (1988) з’яўляецца адной з найбольш вядомых у свеце калядных песень. Біяграфія У 1978 годзе выпусціў дэбютны альбом, «Whatever Happened to Benny Santini?», І першы сінгл «Fool (If You Think It’s Over)» атрымаў надзвычайную папулярнасць у ЗША, заняў 12 месца ў Billboard Hot 100 і дасягнуў найвышэйшага радка ў чарце Adul. Сінгл намінаваўся як «Песня года» на Грэмі, але саступіў Білі Джоэлу і яго «Just the Way You Are».
У 1987 годзе выйшаў альбом «Dancing with Strangers», а праз год — зборнік перазапісаных хітоў «New Light Through Old Windows», які дазволіў Крысу Ры вярнуцца ў амерыканскія хіт-парады. Рэліз утрымліваў адну новую кампазіцыю — «Driving Home For Christmas», якая першапачаткова была створана ў якасці эксперымента, а з цягам часу набыла статус культавай і кожныя Каляды вяртаецца ў чарты.
У 1989 годзе музыкант прыняў удзел у дзвюх дабрачынных акцыях: запіс сінгла ў абарону трапічных лясоў «Spirit of the Forest» (разам з Рынга Старам, Дэвідам Гілмарам, Кейт Буш, Ігі Попам і іншымі) і перазапіс сінгла «Do They Know It’s Christmas?» у рамках «Band Aid II» (куды таксама ўвайшлі Кайлі Міноўг, Кліф Рычардс, Ліза Стэнсфілд і іншыя).
Найбольш вядомы альбом «The Road to Hell» і аднайменная кампазіцыя, выпушчаныя ў 1989 годзе. Альбом упершыню дазволіў музыку заняць першыя месцы брытанскага хіт-параду альбомаў (але ў ЗША апынуўся крыху ніжэй першай сотні).
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Whatever Happened to Benny Santini? (1978) Deltics (1979) Tennis (1980) Chris Rea (1981) Water Sign (1983) Wired to the Moon (1984) Shamrock Diaries (1985) On the Beach (1986) Dancing with Strangers (1987) The Road to Hell (1989) Auberge (1991) God's Great Banana Skin (1992) Espresso Logic (1993) La Passione (1996, саўндтрэк да аднайменнага фільма) The Blue Cafe (1998) The Road to Hell: Part 2 (1999) King of the Beach (2000) Dancing Down the Stony Road/Stony Road (2002) Blue Street (Five Guitars) (2003) Hofner Blue Notes (2003) The Blue Jukebox (2004) Blue Guitars (2005) The Return of the Fabulous Hofner Bluenotes (2008) Santo Spirito Blues ( 2011) Road Songs for Lovers (2017) One Fine Day (2019)
Крыніцы
Катэгорыя:Гітарысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кампазітары Вялікабрытаніі