Ян Уладзісла́ў Пачо́бут-Адляні́цкі (26 чэрвеня 1640 — ) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменнік-мемуарыст.

Біяграфія Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1658 годзе ваяваў у Троцкім павеце, у 1659 годзе — у Курляндыі. Удзельнічаў у бітве на рацэ Бася (8 кастрычніка 1660), каля Дынабурга (5 сакавіка 1661), на рацэ Дзісна (жнівень—лістапад 1661), у няўдалай выправе караля Яна II Казіміра за Дняпро зімой 1663—1664 гадоў. У 1666—1698 гадах выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ. З 1684 года стольнік ашмянскі.

Творчасць Пакінуў ўспаміны і дзённік «Нататкі мае і дыярыуш маёй службы ваеннай» (на польскай мове), у якіх адлюстраваны падзеі 1640—1684 гадоў.

Бібліяграфія Запіскі і дыярыуш Яна Уладзіслава Пачобута-Адланіцкага // Полымя. 1998. № 1—2.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 26 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1640 годзе Катэгорыя:Памерлі 23 мая Катэгорыя:Памерлі ў 1703 годзе Катэгорыя:Ваенныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Стольнікі ашмянскія Катэгорыя:Лоўчыя вількамірскія