У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2026 годзе.

Студзень

5 студзеня: Олдрыч Эймс (84) — супрацоўнік контрразведвальнага падраздзялення ЦРУ ЗША, агент савецкіх і расійскіх спецслужбаў. 8 студзеня: Ульяна Ларыёнаўна Сямёнава (73) — латвійская савецкая баскетбалістка, двукразовая алімпійская чемпіёнка. 8 студзеня: Антон Іванавіч Ятусевіч (79) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі і паразіталогіі, рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1998—2016). 10 студзеня: Лаянел Расакавіч Адамс (31) — расійскі футбалістТрагедия в Подмосковье: воспитанник ЦСКА Адамс выпал из окна высотки и умер до приезда врачей. 10 студзеня: Анатоль Віктаравіч Кудзельскі (91) — беларускі вучоны ў галіне рэгіянальнай геалогіі і гідрагеалогіі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996). 11 студзеня: Васіль Іванавіч Бернік (79) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1992). 11 студзеня: Луіс Брус (82) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2023). 13 студзеня: Георгіяс Васіліу (94) — кіпрскі палітык, Прэзідэнт Рэспублікі Кіпр (1988—1993). 14 студзеня: Фелікс Фёдаравіч Гумен (84) — беларускі мастак. 14 студзеня: Ніна Уладзіміраўна Кожар (73) — беларускі архітэктар14 января 2026 г. ушла из жизни Нина Владимировна Кожар. 15 студзеня: Юрый Антонавіч Пышнік (83) — беларускі футбаліст, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. 16 студзеня: Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі (90) — беларускі кінааператар-пастаноўшчык, фотамастак, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967). 21 студзеня: Юрый Уладзіміравіч Чонка (34) — украінскі футбаліст, паўабаронца. 25 студзеня: Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі (87) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994)Соболезнования в связи со смертью А. Ф. Чернявского. 25 студзеня: Лі Хе Чхан (73) — паўднёвакарэйскі палітык, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (2004—2006). 30 студзеня: Кэтрын О’Хара (71) — канада-амерыканская актрыса і сцэнарыстка, лаўрэат прэмій «Эмі» (1982, 2020) і «Залаты глобус» (2021).

Люты

1 лютага: Уладзімір Аляксандравіч Ткачэнка (77) — беларускі мастак-жывапісец. 3 лютага: Саіф аль-Іслам Кадафі (53) — лівійскі інжынер і палітычны дзеяч, доктар філасофіі, сын Муамара Кадафі. 8 лютага: Казімір Велікаселец (80) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (2021)На 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі. 10 лютага: Уладзімір Іванавіч Акулаў (71) — беларускі мастак-авангардыстВ Слуцке горела квартира. 10 лютага: Міхась Губернатараў (79) — беларускі паэт, літаратуразнавец. 10 лютага: Раман Міхайлавіч Цымбераў (44) — беларускі паэт, выдавец і кнігагандляр. 11 лютага: Дэвід Хейвуд Шварц (83) — амерыканскі дыпламат, Пасол ЗША у Беларусі (1992—1994)David’s Obituary. 12 лютага: Бажэна Дыкель (77) — польская актрыса тэатра і кіно. 13 лютага: Рой Аляксандравіч Мядзведзеў (100) — савецкі і расійскі публіцыст, педагог, гісторык. 15 лютага: Роберт Дзюваль (95) — амерыканскі акцёр і кінарэжысёр. 15 лютага: Людміла Уладзіміраўна Юрчанка (82) — украінская оперная спявачка. 16 лютага: Элені Глікадзі-Арвелер (99) — грэчаскі гісторык-візантыніст і ўніверсітэцкі прафесар. 21 лютага: Канстанцін Анатолевіч Багданаў (62) — расійскі філолаг, фалькларыст, семіётык, гісторык культуры. 22 лютага: Біргіта Андэрсан (92) — шведская актрыса і комік. 24 лютага: Цырыл Кола (98) — лужыцкі пісьменнік, перакладчык, драматург, літаратурны крытык і публіцыст. 25 лютага: Людвіг Скоці (77) — науруанскі палітык, Прэзідэнт Науру (2003, 2004—2007). 28 лютага: Азіз Насірзадэ (62) — іранскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, міністр абароны. 28 лютага: Махамад Пакпур (64) — іранскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, генерал-маёр, галоўнакамандуючы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. 28 лютага: Алі Хаменеі (86) — іранскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, Вышэйшы кіраўнік (Рахбар) ІранаВерховный лидер Ирана погиб.

Сакавік

1 сакавіка: Давід Одсан (78) — ісландскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Ісландыі (1991—2004). 5 сакавіка: Уладзімір Іванавіч Карызна (87) — беларускі паэт, перакладчык. 5 сакавіка: Яніс Стрэйчс (89) — латвійскі акцёр і рэжысёр. 6 сакавіка: Аляксандр Дзмітрыевіч Дулічэнка (84) — савецкі і эстонскі лінгвіст. 8 сакавіка: Энтані Джэймс Легет (87) — брытана-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2003). 9 сакавіка: Георгій Якаўлевіч Галенчанка (89) — беларускі гісторык-медыявіст, кнігазнавец, скарыназнавец. 14 сакавіка: Крыстафер Сімс (83) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2011). 14 сакавіка: Юрген Хабермас (96) — нямецкі філосаф і сацыёлаг. 16 сакавіка: Сяргей Апанасавіч Максіменка (71) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2014)Сергей Афанасьевич Максименко 13.08.1954 — 16.03.2026. 17 сакавіка: Алі Ларыджані (67) — іранскі дзяржаўны дзеяч, сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана. 17 сакавіка: Ілья II (93) — Каталікос-Патрыярх Грузіі. 18 сакавіка: Хэйсукэ Хіранака (94) — японскі і амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1970). 19 сакавіка: Чак Норыс (86) — амерыканскі акцёр і майстар баявых мастацтваў. 20 сакавіка: Майкл Бішап (90) — амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1989). 20 сакавіка: Роберт Мюлер (81) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дырэктар ФБР (2001—2013). 20 сакавіка: Філарэт (Патрыярх Кіеўскі) (97) — украінскі праваслаўны царкоўны дзеяч, архірэй. 20 сакавіка: Уладзімір Канстанцінавіч Шумны (92) — савецкі і расійскі генетык, акадэмік АН СССР (1990)В Новосибирске ушёл из жизни выдающийся генетик Владимир Шумный. 22 сакавіка: Ліянель Жаспен (88) — французскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Францыі (1997—2002). 24 сакавіка: Біруце Галдзікас (79) — канадскі антраполаг, прыматолаг. 25 сакавіка: Мікалай Люцыянавіч Арлоў (73) — расійскі герпетолаг. 28 сакавіка: Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка (94) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). 29 сакавіка: Веслаў Мысліўскі (94) — польскі пісьменнікWszystko, co miałem do powiedzenia, napisałem. Rozmowa z Wiesławem Myśliwskim. 30 сакавіка: Алег Барысавіч Сонін (77) — беларускі кампазітар. 31 сакавіка: Эдуард Аляксандравіч Какшароў (50) — расійскі гандбаліст, Алімпійскі чэмпіён (2000), галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў Брэст» (2023—2026)«Открыли номер — Эдика уже нет»: стали известны подробности смерти Кокшарова.

Красавік 5 красавіка: Анатоль Леанідавіч Верабей (75) — беларускі літаратуразнавец, крытык, даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча. 7 красавіка: Мірча Лучэску (80) — румынскі футбаліст і футбольны трэнер. 8 красавіка: Герд Вінер (89) — нямецкі жывапісец і графік. 11 красавіка: Марсель Нія Нджыфенджы (91) — камерунскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Старшыня Сената Камеруна (2013—2026). 11 красавіка: Ігар Адамавіч Ціткоўскі (70) — беларускі мастак-графік, гісторык архітэктуры БеларусіУшёл из жизни Игорь Титковский: художник, краевед, летописец Слуцка. 13 красавіка: Уладзімір Сяргеевіч Экнадыёсаў (78) — беларускі артыст оперы (лірыка-драматычны тэнар), народны артыст Беларусі (1990). Ушел из жизни народный артист БССР Владимир Экнадиосов 14 красавіка: Галіна Іосіфаўна Марцінкевіч (90) — беларускі вучоны-географМарцинкевич Галина Иосифовна. 16 красавіка: Кадзуо Іманісі (85) — японскі футбаліст. 16 красавіка: Мікалай Андрэевіч Кавалёў (88) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). 17 красавіка: Наталі Бай (77) — французская актрыса. 17 красавіка: Вячаслаў Аляксандравіч Нікіфараў (83) — беларускі і расійскі акцёр кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981). 17 красавіка: Барыс Алегавіч Юрцін (93) — беларускі архітэктар. 19 красавіка: Мухтар Шаханаў (83) — казахскі паэт, драматург і празаік, дэпутат Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан, палітычны дзеяч. 23 красавіка: Уладзімір Іванавіч Куліковіч (58) — беларускі мовазнаўца, папулярызатар ведаў пра беларускую мову, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» (2007—2009). 24 красавіка: Зоф’я Здыбіцка (97) — польскі філосаф. 25 красавіка: Садзіё Камара (47) — міністр абароны Малі. 30 красавіка: Георг Базеліц (88) — нямецкі жывапісец, графік і скульптар.

Май

5 мая: Лі Хон Гу (91) — паўднёвакарэйскі палітычны дзеяч і дыпламат, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1994—1995), Пасол Рэспублікі Карэя ў ЗША (1998—2000). 6 мая: Кавайе Егіэ Джыбрыл (86) — камерунскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Нацыянальнага сходу Камеруна (1992—2026). 6 мая: Тэд Цёрнер (87) — амерыканскі бізнесмен, заснавальнік тэлеканала CNN. 8 мая: Фестус Магае (86) — батсванскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Батсваны (1998—2008). 12 мая: Уладзімір Кірылавіч Малчанаў (75) — расійскі тэле- і радыёвядучы, журналіст. 14 мая: Кшыштаф Пясевіч (80) — польскі адвакат, палітык, сцэнарыст, член Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011). 15 мая: Эдмунд Фелпс (92) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2006). 16 мая: Фелісьен Кабуга (93) — адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. 18 мая: Сцяпан Іванавіч Кубіў (64) — украінскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, палітык, Першы Віцэ-прэм’ер-міністр Украіны — Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (2016—2019). 19 мая: Раман (Мацюшын) (71) — іераманах Рускай праваслаўнай царквы, паэт. 23 мая: Міхаіл Іванавіч Старавойтаў (74) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт. 25 мая: Соні Ролінз (95) — амерыканскі джазавы тэнар-саксафаніст. 26 мая: Раіса Андрэеўна Баравікова (79) — беларуская пісьменніца, перакладчыца. 26 мая: Кодзі Танака (70) — японскі футбаліст, ігрок нацыянальнай зборнай (1982—1984). 28 мая: Клод Лем’ё (60) — канадскі хакеіст. 28 мая: Абд Рабу Мансур аль-Хадзі (80) — еменскі дзяржаўны, ваенны і палітычны дзеяч? Прэзідэнт Емена (2012—2022). 30 мая: Хуліа Ле Парк (97) — аргенцінскі мастак і скульптар.

Чэрвень 4 чэрвеня: Маржан Сатрапі (56) — французская пісьменніца, карыкатурыстка, ілюстратарка, кінарэжысёрка і аўтарка дзіцячых кніг іранскага паходжання. 10 чэрвеня: Уладас Гарастас (94) — літоўскі трэнер па баскетболе, заслужаны трэнер СССР. 10 чэрвеня: Людміла Аляксееўна Чурсіна (84) — расійская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка СССР (1981). 13 чэрвеня: Барыс Валянцінавіч Ісачанка (67) — савецкі і беларускі стралок з лука, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1980). 18 чэрвеня: Франсуа Энглер (93) — бельгійскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2013)Скончался нобелевский лауреат Франсуа Энглер. 26 чэрвеня: Сяргей Барысавіч Іваноў (73) — расійскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі (2011—2016). 27 чэрвеня: Аляксандр Мікалаевіч Казека (67) — беларускі паэтПайшоў з жыцця вядомы беларускі паэт Аляксандр Казека. 27 чэрвеня: Іван Кушнярук (34) — беларускі акцёр тэатру і кіно.

Ліпень

5 ліпеня: Пётр Вікенцьевіч Садоўскі (85) — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. 6 ліпеня: Уладзіслаў Людвігавіч Місевіч (81) — беларускі эстрадны музыкант, заслужаны артыст Беларускай ССР«Еще вчера катался на роликах». Умер сооснователь легендарных «Песняров» Владислав Мисевич. 7 ліпеня: Мікалай Іванавіч Чаргінец (88) — беларускі палітык і пісьменнік, народны пісьменнік Беларусі (2022)Памёр народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец. 8 ліпеня: Боні Тайлер (75) — брытанская спявачка. 8 ліпеня: Уолі Фанк (87) — амерыканскі астранаўт. 11 ліпеня: Ліндсі Грэм (71) — амерыканскі палітык, сенатар ЗША. 11 ліпеня: Сусуму Танегава (86) — японскі малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1987). 12 ліпеня: Хамад бін Халіфа Аль Тані (74) — эмір Катара (1995—2013). 20 ліпеня: Ева Вежнавец (54) — беларуская пісьменніца, журналістка.