Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Размяшчаецца ў Доме № 1 БДУ па адрасе Чырвонаармейская вуліца, 6.
Гісторыя Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» было створана ў 2001 годзе па рашэнні Вучонага савета БДУ і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Пачаткам выдавецкай дзейнасці ў БДУ лічыцца 25 лістапада 1921 года, калі была прынята пастанова аб стварэнні навуковага часопіса «Працы Беларускага дзяржаўнага універсітэту».
Дзейнасць Выдавецкі цэнтр спецыялізуецца на выпуску вучэбнай, навуковай, метадычнай і даведачнай літаратуры для вышэйшай школы. Па заказе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выдае падручнікі і навучальныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй, дапаможнай і спецыяльнай адукацыі. Таксама выпускае бланачную прадукцыю і выданні на электронных носьбітах. Штогод цэнтр выпускае каля 1000 найменняў прадукцыі.
Аўтарамі кніг з’яўляюцца выкладчыкі БДУ і іншых ВНУ краіны. Уся вучэбная літаратура праходзіць абавязковае рэцэнзаванне, многія выданні маюць грыф «Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Выдавецтва валодае ўласнай паліграфічнай базай, якая дазваляе ажыццяўляць афсетны, лічбавы друк і рызаграфію, выпускаць кнігі накладам да 5000 экзэмпляраў у мяккім і цвёрдым пераплёце.
Узнагароды Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» — дыплом «Найлепшае вучэбнае выданне» (2005). VI Агульнарасійскі конкурс «Універсітэцкая кніга» (Масква) — пераможца ў намінацыі «Найлепшае вучэбнае выданне па гуманітарных навуках» (2008).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Арганізацыі Мінска