Міхаіл Уладзіміравіч Фурс (нар. ) — беларускі эканаміст і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1983), дацэнт (1989).
Біяграфія Нарадзіўся года. У 1971 годзе пачаў працоўную дзейнасць як настаўнік Гаравецкай сярэдняй школы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1971—1973 гадах служыў у Савецкай Арміі.
У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філасофія» (кваліфікацыя «Філосаф. Выкладчык філасофіі», дыплом з адзнакай). У 1979—1982 гадах працягнуў навучанне ў аспірантуры БДУ. У 1983 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.
У 1982—1984 гадах працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы асістэнтам, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры навуковага камунізму, а таксама ўзначальваў Савет па грамадска-палітычнай практыцы.
З 1984 па 1991 год загадваў аддзелам навукі і навучальных устаноў Гродзенскага абкама КПБ. У 1989 годзе яму было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «філасофія».
У 1991—2001 гадах працаваў загадчыкам кафедры эканомікі і кіравання адукацыяй у Гродзенскім дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі.
З 2001 па 2007 год займаў пасаду дэкана факультэта бесперапыннай адукацыі Інстытута паслядыпломнай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы. З 2007 года — дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Навуковая дзейнасць З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых і навукова-метадычных прац. Сфера навуковых інтарэсаў уключае эканамічны патэнцыял Рэспублікі Беларусь, развіццё транспартнага комплексу, стан і перспектывы развіцця транзітнага патэнцыялу краіны, ролю венчурнага фінансавання ў інавацыйнай дзейнасці.
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства асветы БССР (1987) Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994) Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2013) Грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2023)
Бібліяграфія Основы экономики: учебное пособие / М. В. Фурс, А. М. Мазовко. — Минск: РИПО, 1998. — 184 с. Основы экономики. Практикум: учебное пособие / М. В. Фурс. — Минск: Беларусь, 2003. — 144 с. Развитие транспортного комплекса Республики Беларусь как фактор повышения транзитного потенциала стран Черноморско-Балтийского Региона / А. Л. Белоусов, М. В. Фурс // Equilibrium. Zeszyty Naukowe WSE. — 2018. — № 2(3). — С. 15-29. Транспортно-логистический потенциал как фактор устойчивого развития экономики Республики Беларусь / М. В. Фурс, О. В. Шевченко // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 5, Эканоміка. Сацыялогія. Біялогія. — 2022. — Т. 12. — № 2. — С. 55-63.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 21 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1953 годзе Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Катэгорыя:Члены КПСС